Псалом 1 | |
---|---|
Аўтар | Давід |
Жанр | Свяшчэннае Пісанне |
Мова арыгінала | старажытнаяўрэйская |
Серыя | Біблія / Стары Запавет / Псалтыр |
Наступная | Псалом 2 |
Псалом 1 распачынае Псалтыр, з’яўляецца своеасаблівым уступам да гэтай кнігі Бібліі. Аўтарства прыпісваецца Давіду.
Першым псалмом распачынаецца першая кафізма, якая ўключае ў сябе псалмы з 1 па 8.
Багаслоўскае значэнне
У першым псалме адлюстроўваецца блажэнны стан праведніка, супрацьпастаўлены згубнаму стану бязбожных, — у гэтым і заключаецца, на думку святых айцоў, прычына таго, што гэты псалом змешчаны першым. [1] Увесь тэкст псалма — гэта супрацьпастаўленне двух шляхоў: праведнік — «быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае», бязбожны — «быццам пыл, ветрам падняты»; «дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе». Першы псалом паслужыў першаасновай цэлага пласта раннехрысціянскай літаратуры, якая завецца ў гістарыяграфіі літаратурай «двух шляхоў». Тэму «двух шляхоў» можна прасачыць і ў самой Бібліі:
Зноскі
- ↑ прот. Григорий Разумовский . Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2009. Праверана 13 красавіка 2009.
Спасылкі
- 1 псальма - Пераклад Васіля Сёмухі
- Кніга псальмаў у перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
- Псалом 1 у перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Катызма 1 (Псалмы 1-8) Архівавана 26 красавіка 2022. у перакладзе Аляксандра Надсана
- Кніга Псальмаў. Псальмы 1-8 Архівавана 23 верасня 2021. (пераклад Язэпа Германовіча)
- Георгі Станкевіч — Псалтыр (Пс. 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 22, 50, 62, 83, 136) Архівавана 15 мая 2022.
- Кафісма 1 у перакладзе Міхаіла Астапчыка
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Псалом 1