Прэмія Ферма | |
---|---|
Тып | навуковая ўзнагарода[d] |
Заснавальнік | Тулузскі матэматычны інстытут[d] |
Заснаванне | 1989 |
Краіна | |
Сайт | math.univ-toulouse.fr/Fe… |
Прэмія Ферма (фр.: Prix Fermat) — міжнародная матэматычная прэмія для маладых навукоўцаў (да 45 гадоў). Прысуджаецца Тулузскім матэматычным інстытутам (фр.: Institut de mathématiques de Toulouse). Носіць імя матэматыка П’ера дэ Ферма.
Прэмія заснавана ў 1989 годзе, узнагароджанне адбываецца раз на два гады. Узнагарода — 20 тысяч еўра. Лаўрэат павінен напісаць артыкул з аглядам сваіх даследаванняў для часопіса Les Annales de la Faculté des Sciences de Toulouse.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.