Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
ФПБ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне
Заснаванне
Дата заснавання 5 кастрычніка 1990
1prof.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Федэра́цыя прафсаю́заў Белару́сі (скар.: ФПБ) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр, рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне прафесійных саюзаў, іх аб’яднанняў і асацыіраваных членаў.

Гісторыя

Утворана 56 кастрычніка 1990 на XVII з’ездзе прафсаюзаў Беларусі, які абвесціў сябе I з’ездам ФПБ і прыняў Статут ФПБ. З’яўляецца правапераемніцай Беларускай рэспубліканскай рады прафесійных саюзаў. Вышэйшы орган ФПБ — З’езд, вышэйшы кіруючы орган у перыяд паміж з’ездамі — Савет ФПБ, у перыяд паміж Пленумамі Савета ФПБ — яго Прэзідыум, у які ўваходзяць кіраўнікі буйных галіновых прафсаюзаў, абласных аб’яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікі нізавых прафсаюзных структур. Асноўны прынцып фарміравання кіруючых органаў ФПБ — прамое абранне на З’ездзе.

Старшыні нацыянальнага прафцэнтра:

Мэты

Асноўнымі мэтамі дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў з’яўляюцца:

  • павышэнне ўзроўню жыцця, матэрыяльнага дабрабыту членаў прафсаюзаў і членаў іх сем’яў;
  • каардынацыя дзеянняў членскіх арганізацый па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сябраў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ;
  • умацаванне салідарнасці і адзінства дзеянняў прафсаюзнага руху рэспублікі;
  • удасканаленне і развіццё сістэмы сацыяльнага партнёрства, форм і метадаў узаемадзеяння прафсаюзаў (iх аб’яднанняў), наймальнiкаў (iх аб’яднанняў) i органаў дзяржаўнага кіравання.

Ацэнкі

Беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч мяркуе, што адзяржаўленыя прафсаюзы Беларусі не абараняюць сацыяльных і працоўных правоў наёмных работнікаў. Ён паказвае ФПБ як перажытак савецкай таталітарнай сістэмы і адзначае, што яе задача палягае ў забеспячэнні палітычнай стабільнасці і лаяльнасці працоўных калектываў[3].

Членскія арганізацыі

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі мае тэрытарыяльна-галіновую структуру. Тэрытарыяльныя аддзяленні ФПБ прысутнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі і ў сталіцы.

Галіновымі арганізацыямі ФПБ з'яўляюцца[4]:

Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

  • Гл. Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

З 1989 года раз на два гады Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі напярэдадні Першамая ўручае прэмію ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці. З 1989 года лаўрэатамі прэміі стала больш за 200 чалавек[5].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.