Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі — узнагарода, якой з 1967 года адзначаліся творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва. Памер кожнай прэміі складаў 500 руб. Прысуджалася Бюро ЦК ЛКСМБ раз у 2 гады да дня нараджэння камсамола.

Спіс лаўрэатаў

1967

  • А. А. Анікейчык, Г. І. Мурамцаў — скульптары, Л. М. Левін, В. П. Занковіч — архітэктары — за распрацоўку і стварэнне серыі мемарыяльных збудаванняў і помнікаў, якія ўвекавечваюць подзвіг савецкага народа, Ленінскага камсамола ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
  • І. М. Лучанок — за цыкл песень, якія раскрываюць гераізм савецкага народа, багаты духоўны свет моладзі;
  • І. Я. Навуменка — за зборнік апавяданняў «Таполі юнацтва».

1968

1970

1972

  • Аркестр штаба БВА — за высокае выканальніцкае майстэрства, актыўную прапаганду лепшых музычных твораў аб камсамоле, вялікую работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі;
  • Г. М. Бураўкін — за высокі ідэйна-мастацкі ўзровень вершаў, адлюстраванне ў іх маладзёжнай тэматыкі, рэвалюцыйн. пераемнасці пакаленняў, услаўленне велічы працоўнага подзвігу камсамольцаў на новабудоўлях рэспублікі;
  • В. А. Кучынскі, спявак — за высокае выканальніцкае майстэрства і прапаганду камсамольскай песні сярод моладзі;
  • народны ансамбль песні і танца «Маладосць» Палаца культуры ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска — за вялікую работу па камуністычным выхаванні моладзі і высокі мастацкі ўзровень канцэртнага рэпертуару;
  • Дз. Б. Смольскі — за араторыю «Мая Радзіма», песні пра Радзіму, партыю, камсамол;
  • У. Я. Хазанскі — за шматгадовую журналісцкую працу ў камсамольскім друку і за аповесць «Спытайце ў бяроз».

1974

  • А. X. Асіпенка — за літаратурны запіс кнігі А. Ю. Дзенісовіча «Арлінае племя»;
  • А. Ю. Дзенісевіч, журналіст — пасмяротна; за вялікую работу па камуністычным выхаванні юнакоў і дзяўчат, актыўную прапаганду гераізму моладзі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, за дакументальная аповесць «Арлінае племя» ў літаратурны запісе А. X. Асіпенкі;
  • Л. А. Браслаўскі — сцэнарыст, В. М. Сукманаў, Р. З. Ясінскі — рэжысёры — за кінафільм «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 „А“», за высокі мастацкі ўзровень распрацоўкі тэмы выхавання маладога пакалення;
  • А. С. Грачанікаў — за зборнік вершаў «Грыбная пара»;
  • В. В. Зуёнак — за зборнік вершаў «Сяліба»;
  • народны хор Дома культуры будаўнічага трэста № 5 г. Мінска, мастацкі кіраўнік С. І. Дробыш — за вялікую работу па камуністычным выхаванні моладзі і высокі мастацкі ўзровень канцэртнага рэпертуару).

1976

  • Р. І. Барадулін, Г. М. Вагнер — праслаўленне бессмяротнага подзвігу герояў Брэсцкай крэпасці (Р. Барадулін — паэма «Балада Брэсцкай крэпасці». Г. Вагнер — вакальна-сімфанічныя паэма «Героям Брэста»);
  • вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры», мастацкі кіраўнік У. Г. Мулявін — за высокае выканальніцкае майстэрства, вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі;
  • В. Н. Дашук, рэжысёр — за цыкл дакументальных фільмаў «Жанчына з забітай вёскі», «Немы крык», «Жменя пяску»;
  • народны тэатр Палаца культуры Мінскага трактарнага завода, рэжысёр А. М. Бяляеў — за вялікую работу па камуністычным выхаванні моладзі, высокую грамадзянскасць, ідэйна-палітычнай накіраванасць і актуальнасць рэпертуару;
  • У. В. Церабун — за стварэнне помніка ахвярам фашызму, устаноўленага на месцы былой в. Дальва Лагойскага раёна).

1978

  • Ансамбль песні і танца БВА, мастацкі кіраўнік В. І. Смыслоў — за вялікую работу па ваенна-патрыятычным і эстэтычным выхаванні моладзі;
  • брэсцкі народны ансамбль танца «Радасць», мастацкі кіраўнік А. М. Вараб’ёў — за развіццё самадзеяч мастацтваў творчасці, канцэртныя праграмы 1976—1977 і высокае выканальніцкае майстэрства;
  • А. А. Жук — за кнігу прозы «Зоркі над палігонам»;
  • В. К. Іваноў — за стварэнне вакальна-сімфанічнай паэмы «Элегія пра чацвёртую бярозу», песні пра камсамол;
  • В. Я. Мазынскі — рэжысёр, С. М. Шульга — акцёр — за спектакль «Сымон-музыка» ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа;
  • В. А. Нікіфараў, кінарэжысёр — за кінафільмы пра моладзь «Зімародак», «Хлеб пахне порахам», «Сын старшыні»;
  • В. Д. Рубінчык — рэжысёр, Т. Дз. Логінава — аператар, А. І. Чартовіч — мастак — за паэтычнае адлюстраванне ўдзелу юных патрыётаў у Вялікай Айчыннай вайне ў мастацкім фільме «Вянок санетаў»;
  • Я. І. Янішчыц — за кніга вершаў «Дзень вечаровы»;
  • В. У. Слушнік, Н. Ц. Чайка, І. І. Садоўскі, радыёжурналісты — за цыкл радыёперадач «Пульс БАМа».

1980

  • Г. П. Пашкоў — кніга вершаў «Чырвоны жаваранак» (на рускай мове) і «Дыстанцыя небяспекі»;
  • народная агітацыйна-мастацкая брыгада «Імпульс» Мінскага вытворчага аб’яднання імя У. І. Леніна, мастацкі кіраўнік Л. І. Ярмак і народны ансамбль танца «Вясёлка» Палаца культуры Белсаўпрофа, мастацкі кіраўнік В. П. Ямінскі — за актыўную работу па эстэтычным выхаванні моладзі, удзел у культурным абслугоўванні ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • вакальна-інструментальны ансамбль «Верасы» Беларускай дзяржаўнай філармоніі, кіраўнік В. П. Раінчык — за вялікую работу па камуністычным выхаванні моладзі, высокую грамадзянскасць, ідэйна-палітычную накіраванасць канцэртных праграм, прафесійнае майстэрства;
  • Л. К. Захлеўны — за вакальны цыкл «Памяць», песні, прысвечаныя савецкай моладзі;
  • В. П. Маркавец — за стварэнне шэрагу палотнаў пра жыццё беларускай вёскі — «Свята ў Докшыцах», «Купалле» «Дзед Алесь і бабка Марыля»;
  • С. Б. Журавель, А. А. Жук, Л. І. Катковіч — за выкананне галоўных роляў у спектаклі «Вэмбі» па п’есе Ф. Зальтэна ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача;
  • С. П. Лук’янчыкаў, кінарэжысёр — за цыкл спартыўных фільмаў.

1982

  • А. А. Дудараў — за зборнік апавяданняў «Святая птушка», п’есу «Выбар»;
  • В. С. Гігевіч — за аповесць «Жыціва»;
  • У. А. Тоўсцік — за серыю жывапісных твораў «Людзі маёй рэспублікі»;
  • народная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва Палаца культуры тэкстыльшчыкаў г. Мінска, кіраўнік заслужаны дзеяч мастацтваў БССР В. Ф. Сумараў — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні дзяцей і падлеткаў, афармленне дзіцячых кафэ «Алёнка» і «Вясёлка» ў парку культуры і адпачынку імя М. Горкага г. Мінска;
  • У. І. Буднік — за цыкл песень «Я твой трубач таварыш камсамол»;
  • узорны піянерскі ансамбль песні і танца Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні дзяцей і падлеткаў, кіраўнік В. Я. Яловік;
  • народны ансамбль танца «Раніца» Гродзенскага Палаца культуры тэкстыльшчыкаў, кіраўнік засл. дз. культуры БССР Я. А. Штоп — за вял. заслугі ў прапагандзе і развіцці самадз. танцавальнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства, вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі;
  • народны цырк Гомельскага ордэна Леніна шклозавода імя М. В. Ламаносава кіраўнік В. А. Абель — за вялікую работу па эстэтычным і фізічным выхаванні моладзі, культурнаму абслугоўванню ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • народны аркестр народных інструментаў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, кіраўнік заслужаны работнік культуры БССР У. С. Перацяцька — за вялікую работу па прапагандзе народнай музыкі, эстэтычным выхаванні моладзі;
  • В. І. Карака, архітэктар — за вялікі творчы ўклад у распрацоўку праекта і ўвядзенне ў строй маладзёжнага цэнтра «Мінск» у Наваполацку;
  • В. Я. Яўсееў, А. І. Чадовіч, архітэктары — за вялікі творчы ўклад у распрацоўку праекта і ўвядзенне ў строй бібліятэкі № 11 у мікрараёне Чыжоўка г. Мінска).

1984

  • С. Р. Гарбунова — за высокае прафесійнае майстэрства, стварэнне твораў у галіне станковай і манументальнай скульптуры — «Рабфак», «Слова камуніста», мемарыяльныя дошкі Герою Савецкага Саюза М. П. Чэпіку, помнік С. Буднаму;
  • вакальна-інструментальны ансамбль «Сябры» Гомельскай абласной філармоніі, мастацкі кіраўнік А. І. Ярмоленка, музычны кіраўнік М. У. Сацура — за вялікую работу па прапагандзе савецкай і беларускія народныя песні, высокае прафесійнае майстэрства, актыўны ўдзел у культ. абслугоўванні ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • І. М. Шуміліна, піяністка. — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, высокае выканальніцкае майстэрства, актыўны ўдзел у культурным абслугоўванні ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • Л. Я. Колас, спявачка — за выкананне галоўных роляў у оперных спектаклях Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР 19821984;
  • В. С. Манаеў — за выкананне роляў у спектаклях Беларускага тэатра імя Я. Купалы 19821984;
  • В. А. Ягорава, журналістка — за цыкл публікацый на ваенна-патрыятычную тэматыку «Раскажыце пра вайну»;
  • узорны дзіцячы ансамбль танца «Лялькі» Баранавіцкага гарадскога Дома культуры, мастацкі кіраўнік Г. М. Ліхман, канцэрт-майстар В. П. Басенка — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення, высокае выканальніцкае майстэрства;
  • народны эстрадна-харэаграфічны калектыў «Чараўніцы» Дома культуры работнікаў гандлю г. Мінска, кіраўнікі заслужаныя артысты БССР Р. Е. Красоўская і М. П. Красоўскі — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, высокае выканальніцкае майстэрства).

1986

  • X. А. Лялько — за кнігу апавяданняў «Дарога пад гару»;
  • М. М. Мятліцкі — за зборнік вершаў «Мой дзень зямны»;
  • У. А. Арлоў — за кн. апавяданняў «Добры дзень, мая шыпшына» і за вялікую работу па маральна-эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення;
  • У. В. Крываблоцкі — за манументальную размалёўку «У імя міру на зямлі» ў музеі народнай славы г. п. Ушачы Віцебскай вобласці;
  • Г. К. Гарэлава — за стварэнне камерных твораў і музыкі для дзяцей;
  • В. В. Маслюк, галоўны рэжысёр Рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага — за пастаноўку спектакляў апошніх гадоў, вялікую работу з творчай моладдзю;
  • І. А. Душкевіч, А. В. Куркоў, артысты балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР — за высокае выканальніцкае майстэрства, творчыя работы апошніх гадоў;
  • народны тэатр Краснапольскага раённага Дома культуры Магілёўскай вобласці, мастацкі кіраўнік, рэжысёр В. І. Ермаловіч — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, актыўны ўдзел у развіцці самастойнай творчасці юнакоў і дзяўчат, пастаноўкі спектакляў апошніх гадоў;
  • народны ансамбль песні і танца «Сузор’е» клуба будаўнічага трэста № 8 г. Брэста, мастацкі кіраўнік В. Дз. Васіленка, кіраўнік аркестравай групы В. П. Мартыненка — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, яркае ўвасабленне тэмы працы, міру і дружбы ў канцэртных праграмах, актыўны ўдзел у культурным абслугоўванні ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • мінскі ўзорны ансамбль бальнага танца «Усмешка» клуба вытворчага аб’яднання «Інтэграл», мастацкія кіраўнікі У. С. і Ж. В. Шалькевічы — за шматгадовую і ппённую працу па эстэтычным выхаванні дзяцей і падлеткаў, вялікі ўклад у развіццё беларускай бальнай харэаграфіі;
  • Мінскі народны цымбальны аркестр Рэспубліканскага Палаца культуры прафтэхадукацыі, мастацкі кіраўнік Г. А. Ермачэнкаў — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, развіццю і прапагандзе самадзейнай мастацкай творчасці, высокае выканальніцкае майстэрства.

Літаратура

  • Г. П. Прахарэнка. Прэміі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. 9 500 экз.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.