![](../I/Presidential_Building%252C_Taiwan_(0750).JPG.webp)
Прэзідэнцкі палац у Тайбэі, які быў Дом японскага генерал-губернатара
Прэзідэнцкі палац (кіт.: 中華民國總統府) — будынак, размешчаны ў Тайбэі, сталіцы Кітайскай Рэспублікі. Будаўніцтва будынка працягвалася з 1906 па 1919 гады. Першапачаткова ён уяўляў сабой Дом генерал-губернатара Тайваня, з прычыны таго, што востраў з 1895 па 1945 гады быў японскай калоніяй. Нягледзячы на тое, што будынак моцна пацярпеў ад бамбардзіровак саюзнікаў, кітайскія ўлады пачалі яго аднаўленне толькі ў 1947 годзе. У 1950 годзе, калі ўрад Кітайскай Рэспублікі страціў кантроль над мацерыковым Кітаем, будынак стаў Палацам Прэзідэнта Кітайскай Рэспублікі.
Гл. таксама
- Дом генерал-губернатара Карэі
- Генерал-губернатары Тайваня
- Прэзідэнт Тайваня
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэзідэнцкі палац (Тайбэй)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.