Прэзідэнцкія выбары — выбары кіраўніка дзяржавы з рэспубліканскай формай праўлення. У ходзе прэзідэнцкіх выбараў выбаршчыкі вырашаюць, хто будзе ўзначальваць дзяржаву на працягу тэрміну, прадпісанага асноўным законам (канстытуцыяй) краіны. Паўнамоцтвы прэзідэнта кожнай краіны прапісваюцца таксама ў канстытуцыі: у некаторых краінах прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і выконвае пераважна цырыманіяльныя функцыі.

Тэрмін паўнамоцтваў

Тэрмін паўнамоцтваў залежыць ад заканадаўства краіны, якое таксама можа перажываць змены:

Выбары

Існуюць два спосабу выбару прэзідэнта:

  • Усеагульнае выбарчае права: кожны грамадзянін краіны па-за залежнасці ад полу, расы, нацыянальнасці, мовы, паходжання, сацыяльнага становішча, веравызнання і перакананняў, які дасягнуў паўналецця, мае права голасу на прэзідэнцкіх выбарах. Падобная сістэма прынятая ў Беларусі, Расіі, Францыі і многіх іншых краінах свету.
  • Ускоснае галасаванне: у галасаванні могуць удзельнічаць ці парламент краіны (Латвія, Германія, Ізраіль), альбо выбаршчыкі ад адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (як, напрыклад, у ЗША). У ЗША выкарыстоўваецца менавіта сістэма выбаршчыкаў: калегія выбаршчыкаў мае ў кожным штаце пэўную колькасць галасоў у кожным штаце, і калі ў штаце перамагаюць прыхільнікі нейкага кандыдата, то ўсе галасы ў гэтым штаце пераходзяць да кандыдата (прынцып «пераможца атрымлівае ўсё»), што дазваляе кандыдату выйграць выбары, нават калі агульная колькасць тых, хто прагаласаваў за яго людзей апынецца менш, чым у кандыдата, які прайграў.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.