Прэзідэнт Рэспублікі Татарстан (татар.: Татарстан Республикасы Президенты) — кіраўнік рэспублікі (суб’екта, дзяржавы)[заўв 1][1] і вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвае сістэму выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб'екта Расійскай Федэрацыі — Рэспублікі Татарстан.
Яго паўнамоцтвы вызначаюцца главой другой часткі IV Канстытуцыі Рэспублікі Татарстан. Тэрмін паўнамоцтваў — пяць гадоў. Прэзідэнт рэспублікі абавязаны валодаць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Татарстан (татарскай або рускай[2][3]). Прэзідэнтам не можа быць асоба маладзейшая за 35 гадоў.
Рэзідэнцыяй прэзідэнта Татарстана з’яўляецца Прэзідэнцкі палац у Казанскім крамлі ў сталіцы Рэспублікі Татарстан горадзе Казані. Другой рэзідэнцыяй прэзідэнта Татарстана з’яўляецца загарадная летняя рэзідэнцыя ў пас. Баравое Мацюшына.
Сімвалам прэзідэнцкай улады ў Рэспубліцы Татарстан з’яўляецца штандар прэзідэнта Рэспублікі Татарстан, які знаходзіцца ў службовым кабінэце і падымацца над рэзідэнцыямі. Штандар уяўляе сабой дзяржаўны сцяг Рэспублікі Татарстан з намаляваным па цэнтры дзяржаўным гербам Рэспублікі Татарстан.
Чакаецца, што з 2020 года пасада прэзідэнта рэспублікі Татарстан будзе пераназваная[4].
Спіс прэзідэнтаў Рэспублікі Татарстан
№ | Партрэт | Імя, прозвішча (гады жыцця) | Колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў | Тэрмін паўнамоцтваў | Партыя | |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Мінцімер Шайміеў (нар. 1937) |
4 | 12 чэрвеня 1991 года | 25 сакавіка 2010 года | КПСС, «Наш дом — Расія», «Уся Расія» («Айчына — Уся Расія»), «Адзіная Расія» | |
2 | Рустам Мініханаў (нар. 1957) |
2 | 25 сакавіка 2010 года | дзеючы прэзідэнт | УПП «Адзіная Расія» |
Заўвагі
- ↑ Па сэнсе ар. 5 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі рэспубліка атаясамліваецца з дзяржавай, пры гэтым выраз «дзяржава» выводзіцца ў дужках
Зноскі
- ↑ Статья 89 Конституции Республики Татарстан
- ↑ Глава 2. Президент Республики Татарстан // Конституция Республики Татарстан от 6 ноября 1992 г. (с изменениями и дополнениями)
- ↑ Постановление Конституционного суда РТ от 30 мая 2003 г. N 9-П «По делу о толковании отдельных положений статей 5, 21, 91 Конституции Республики Татарстан»
- ↑ Козлов П.Кремль не продлит договор с Татарстаном. Изменит ли это что-то? // Русская служба Би-би-си, 11.08.2017
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэзідэнт Татарстана