Прэзідэнт Сербіі
Председник Републике Сербије
Штандарт прэзідэнта Сербіі
Штандарт прэзідэнта Сербіі

Пасаду займае
Аляксандр Вучыч
з 31 мая 2017 года
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Нові Двор
Прызначаецца паводле вынікаў прамых выбараў
Пасада з’явілася 11 студзеня 1991 года
Першы на пасадзе Слабадан Мілошавіч
predsednik.rs
Герб Сацыялістычнай Рэспублікі Сербіі над уваходнай дзвярамі рэзідэнцыі прэзідэнта Рэспублікі Сербіі

Прэзідэнт Сербіі — орган вярхоўнай улады Сербіі, кіраўнік дзяржавы. Абіраеца грамадзянамі.

На цяперашні момант прэзідэнтам Сербіі з’яўляецца Аляксандр Вучыч, які перамог на выбарах 2017 года.

Правы па канстытуцыі

Згодна з канстытуцыяй 2006 года прэзідэнт:

  • абіраецца на 5 гадоў
  • можа быць абраны не больш за два разы
  • прадстаўляе краіну ў свеце
  • прапануе Народнай Скупшчыне кандытатуру старшыні ўрада
  • мае права вета на законы. Пасля гэтага закон разглядаецца паўторна. Калі закон прыняты і ў другі раз, то прэзідэнт абавязаны яго падпісаць
  • прызначае і адклікае паслоў Сербіі па прапанове ўрада
  • мае недатыкальнасць
  • можа распускаць Скупшчыну і прызначаць выбары дэпутатаў
  • ажыццяўляе памілаванне
  • уручае узнагароды
  • не можа займацца іншай службовай і прафесійнай дзейнасцю
  • з’яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл.

Калі прэзідэнта знімаюць з пасады, яго абавязкі выконвае старшыня Скупшчыны.

Сімвалы

Прэзідэнт Сербіі мае асаблівы сцяг, які называецца прэзідэнцкі штандарт.

Канцылярыя

Новы палац

Канцылярыя прэзідэнта знаходзіцца ў Новым палацы (Нові Двор). Народная канцылярыя прэзідэнта знаходзіцца ў Беагражданцы (Београҕанка).

Прэзідэнты Сербіі

Спіс прэзідэнтаў Сербіі з 1991 года, калі гэтая пасада была ўпершыню заснавана. Паказаныя таксама асобы, якія выконвалі абавязкі кіраўніка дзяржавы.


ФотаІмяТэрмін выканання паўнамоцтваўПартыяЗаўвагі
1Слабадан Мілошавіч
(сербск.: Слободан МилошевиҺ, Slobodan Milošević)
11 студзеня 1991 — 23 ліпеня 1997Сацыялістычная партыя СербііЗ 8 мая 1989 займаў пасаду Старшыні Прэзідыума Сербіі. 9 снежня 1990 выйграў прэзідэнцкія выбары, набраўшы 65,3 %. Зноў перамог на выбарах 20 снежня 1992 (53,2 %). Сышоў з пасады, стаўшы прэзідэнтам Югаславіі.
-Драган Томіч сербск.: Драган ТомиҺ, Dragan Tomić23 ліпеня 1997 — 29 снежня 1997старшыня Скупшчыны, в. а. прэзідэнта. Працягваў выконваць абавязкі пасля таго, як 5 кастрычніка 1997 несастаяўся другі тур выбараў прэзідэнта.
2Мілан Мілуцінавіч
сербск.: Милан МилутиновиҺ, Milan Milutinović
29 снежня 1997 — 29 снежня 2002Сацыялістычная партыя СербііАбраны прэзідэнтам 21 снежня 1997 у другім туры паўторных выбараў 1997, набраўшы 59,2 % галасоў. Сышоў з пасады ў сувязі з заканчэннем тэрміна прэзідэнтства.
-Наташа Мічыч
сербск.: Наташа МиҺиҺ, Nataśa Mićić
29 снежня 2002 — 4 студзеня 2004старшыня Скупшчыны, в. а. прэзідэнта. Заняла пасаду ў сувязі с заканчэннем тэрміна паўнамоцтваў прэзідэнта Мілана Мілуцінавіча і не абраннем новага прэзідэнта з-за нізкай яўкі выбаршчыкаў у паўторных выбарах 8 снежня 2002 (у первічных выбарах у другім туры 13 кастрычніка таксама яўка была ніжэй за ўсталяваны парог у 50 %). Працягвала выконваць абавязкі прэзідэнта пасля неадбыўшыхся выбараў 16 лістапада 2003 (падстава — нізкая яўка выбаршчыкаў).
-Драган Маршычанін
(сербск.: Драган МаршиҺанин, Dragan Marśićanin)
4 студзеня 2004 — 3 сакавіка 2004дэмакратычныя сілы Сербіістаршыня скупшчыны, в. а. прэзідэнта. Сышоў з пасады, стаўшы міністрам эканомікі
-Ваіслаў Міхаілавіч
(сербск.: Војислав МихаиловиҺ, Vojislav Mihailović)
3 сакавіка 2004 -4 сакавіка 2004в. а. старшыні Скупшчыны, в. а. прэзідэнта
-Прэдраг Маркавіч
(сербск.: Предраг МарковиҺ, Predrag Marković)
4 сакавіка 2004 11 ліпеня 2004старшыня Скупшчыны, в. а. прэзідэнта
3Борыс Тадзіч
сербск.: Борис ТадиҺ, Boris Tadić
11 ліпеня 2004 — 5 красавіка 2012Дэмакратычная партыяПерамог у другім туры выбараў 27 чэрвеня 2004, атрымаў 53,2 % галасоў. Другі раз заняў пасаду, перамогшы ў другім туры выбараў 3 лютага 2008 (50,3 %). Датэрмінова сышоў у адстаўку.
-Славіца Джукіч-Дэянавіч сербск.: Славица ЂукиҺ-ДејановиҺ5 сакавіка 2012 31 мая 2012Сацыялістычная партыя Сербіістаршыня скупшчыны, в. а. прэзідэнта
3Томіслаў Нікаліч31 мая 2012 — 31 мая 2017Сербская прагрэсіўная партыяПерамог у другім туры выбараў
4Аляксандр Вучыч31 мая 2017 — займае пасадуСербская прагрэсіўная партыя

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.