Прэзідэнт Грузіі | |
---|---|
груз. საქართველოს პრეზიდენტი | |
![]() | |
![]() Пасаду займае Саламэ Зурабішвілі | |
Узначальвае | |
Форма звароту | Гаспадзін прэзідэнт, Ваша правасхадзіцельства |
Афіцыйная рэзідэнцыя | «Прэзідэнцкі Палац» у Аўлабары |
Прызначаецца | абіраецца |
Пасада з’явілася | 14 красавіка 1991 |
Першы на пасадзе | Звіяд Гамсахурдзія |
Сайт | Афіцыйны сайт «Прэзідэнцкага Палаца» |
Прэзідэнт Грузіі — у адпаведнасці з Канстытуцыяй Грузіі[1] глава дзяржавы і глава выканаўчай ўлады, Вярхоўны Галоўнакамандуючы Ўзброенымі Сіламі Грузіі, вышэйшы прадстаўнік Грузіі ў знешніх адносінах; накіроўвае яе ўнутранюю і знешнюю палітыку, забяспечвае адзінства і цэласнасць краіны і працу дзяржаўных і ўсіх іншых устаноў.
Абіраецца праз ўсенароднае галасаванне срокам на пяць гадоў. Адна і тая ж асоба не можа абірацца прэзідэнтам больш чым на два срока запар.
9 красавіка 1991 года Грузія абвясціла незалежнасць ад СССР. 6 мая 1991 адбыліся выбары, на якіх прэзідэнтам Грузіі юыў абраны Звіяд Гамсахурдзія. У снежні 1991 — студзені 1992 гадоў у краіне адбыўся ваенны пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пасаду главы Грузіі Эдуард Шэварднадзэ заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага Савета рэспублікі, пасада прэзідэнта заставалася вакантнай. Толькі 5 лістапада 1995 года адбыліся выбары, на якіх Шэварднадзэ быў абраны прэзідэнтам. Потым 9 красавіка 2000 ён быў пераабраны. У выніку так званай «рэвалюцыі руж» Эдуард Шэварнадзэ быў вымушаны сысці ў адстаўку.
4 студзеня 2004 прэзідэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасля разгону масавых акцый пратэсту апазіцыі ў лістападзе 2007 года ён быў вымушаны злажыць з сабе паўнамоцтвы, абвясціўшы датэрміновыя выбары. яны адбыліся 5 студзеня 2008 года, іх таксама выйграў Саакашвілі. Яго інаўгурацыя адбылася 20 студзеня 2008 года.
Чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі адбыліся 27 кастрычніка 2013 года.
Прысяга
Інаўгурацыя прэзідэнта адбываецца ў трэцюю нядзелю пасля выбараў. У ходзе цырымоніі прэзідэнт прыносіць прысягу перад богам і нацыяй:
Я, прэзідэнт Грузіі, ўрачыста прысягаю перад богам і саёй нацыяй абараняць Канстытуцыю Грузіі і яе незалежнасць, адзінства і непадзельнасць маёй краіны. Я буду чэсна выконваць абавязкі прэзідэнта. я стану абараняць дабрабыт і бяспеку свайго народа і клапаціцца аб адраджэнні і магутнасці сваёй нацыі і айчыны!
Спіс прэзідэнтаў Грузіі
! | Прэзідэнт | Фотаздымак | Пачатак пашнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|
1 | Звіяд Гамсахурдзія | ![]() | 14 красавіка 1991 | 6 студзеня 1992 | |
2 | Эдуард Шэварднадзэ | ![]() | 25 лістапада 1995 | 23 лістапада 2003 | Фактычна кіраваў краінай з 10 сакавіка 1992 |
Ніно Бурджанадзэ | ![]() | 23 лістапада 2003 | 25 студзеня 2004 | Часова выконвала абавязкі прэзідэнта | |
3 | Міхаіл Саакашвілі | ![]() | 25 студзеня 2004 | 25 лістапада 2007 | |
Ніно Бурджанадзэ | ![]() | 25 лістапада 2007 | 20 студзеня 2008 | Часова выконвала абавязкі прэзідэнта | |
Міхаіл Саакашвілі | ![]() | 20 студзеня 2008 | 17 лістапада 2013 | ||
4 | Георгій Маргвелашвілі | ![]() | 17 лістапада 2013 | 16 снежня 2018 | |
5 | Саламэ Зурабішвілі | ![]() | 16 снежня 2018 |
Цікавыя факты
Ніводны з прэзідэнтаў Грузіі не пакінуў сваю пасаду пасля заканчэння тэрміна паўнамоцтваў ці дабраахвотна да заканчэння тэрміна. Гэтая чарада перарвалася 27 кастрычніка 2013 года, калі адбыліся чарговыя ўсеагульныя выбары 4-га прэзідэнта Грузіі.
Зноскі
- ↑ Арт. 4 Канстытуцыі Грузіі Архівавана 3 красавіка 2022.