Адкрыты прыцэл пісталета.
Рэгуліроўка прыцэла падчас прыстрэлкі: 1 — трапленне лявей і ніжэй за кропку прыцэльвання; 2 — мушку (пазначана сінім) трэба зрушыць лявей і ніжэй ці цэлік - правей і вышэй; 3 — трапленне і кропка прыцэльвання супадаюць

Прыцэл[1] — прыстасаванне, ужыванае для навядзення зброі на мэту[2] (мішэнь, жывая сіла, умацаванні, ўзбраенне і ваенная тэхніка) і яе паражэння.

У агнястрэльнай стралковай ды іншай зброі, у залежнасці ад умоў выкарыстання, выкарыстоўваюцца розныя прыстасаванні: простыя прыцэлы (з «мушкай»), аптычныя прыцэлы з групамі лінз і лазерная падсветка мэты. Прыцэльныя прыстасаванні улучаюць усталяваную мушку (калі-нікалі з агароджай) і прыцэльны цэлік з планкай. Падчас прыстрэлкі зброі (прывядзення да нармальнага боя) прыцэл рэгулюецца па накірунку, мушка — па вертыкалі і гарызанталі.

Класіфікацыя

У розных дзяржавах маецца розная класіфікацыя прыцэлаў, і яны класіфікуюцца па наступных параметрах:

па тыпе навядзення
па месцы размешчання
  • Пісталетны прыцэл
  • Вінтовачны прыцэл
  • Кулямётны прыцэл
  • Гарматны прыцэл
  • Артылерыйскі прыцэл
  • Авіяцыйны прыцэл
  • Танкавы прыцэл
  • Нашлёмны прыцэл (нашлёмны мэтапаказальнік)
  • і гэтак далей.
гарматныя
  • высоўны прыцэл[1]
  • прыстаўны прыцэл[1]

Адкрыты прыцэл

Задняя стойка вінтовачнага прыцэла са шкалой адлегласцей і хамуцікам.

Просты, ці адкрыты прыцэл, складаецца з размешчаных на зброі прыцэла з прораззю і мушкі. Ужываючы просты ці адкрыты прыцэл, стралок дамагаецца размяшчэння на адной лініі, называнай прыцэльнай (лінія прыцэльвання), трох аб'ектаў: мэты, мушкі і цэліка. Паколькі па законах оптыкі немагчыма адначасова трымаць у фокусе адразу тры аб'екты, размешчаныя на розных адлегласцях ад вока, ён акамадуе вочы на кропку, якую знаходзіцца на адрэзку мушка—цэлік і якая дзеліць гэты адрэзак у суадносінах прыблізна 2:1. Гэтым ён дамагаецца прыблізна роўнай выразнасці назірання і мушкі і цэліка. Мэта пры гэтым бачная расплывіста.

Экспрэс

Разнавіднасць адкрытага прыцэла для палявання на небяспечных для жыцця стралка жывёл, забяспечвае хутчэйшае навядзенне. Мае V-падобную проразь цэліка і вялікую мушку з кропкай яркага колеру, якую ў момант прыцэльвання «укладваюць» у проразь. Па прычыне вялікай мушкі навядзенне на мэту далей 200 метраў абцяжаранае, і таму гэты прыцэл не выкарыстоўваецца ў баявой зброі.

Апертурны прыцэл (закрыты)

Апертурны прыцэл
Віды апертурнага прыцэла
Апертурны (ці закрыты) прыцэл HK MP5 кальцавога тыпу
Дыяптрычны прыцэл на спартыўнай вінтоўцы CZ 452

Існуе некалькі відаў падобных прыцэлаў, канструктыўна аб'яднаных цэлікам у выглядзе дыска, размешчанага у непасрэднай блізкасці ад вачэй стралка, з адтулінай-апертурай.[3]

Кальцавы — c гэтым прыцэлам стралок непасрэдна глядзіць праз апертуру на мушку, сумяшчаючы яе з мэтай і інстынктыўна выраўніваючы лінію прыцэльвання адносна светлай плямы, праецыруемай з дапамогай апертуры на вока. Гэты тып прыцэлу шмат у чым пераважвае адкрыты: вышэй хуткасць прыцэльвання за кошт спрашчэння працэдуры сумяшчэння мушкі з цэлікам (вока інтуітыўна знаходзіць пазіцыю, у якой пянёк мушкі сумяшчаецца з сярэдзінай кальца), вялікая прыцэльная лінія забяспечвае вышэйшую дакладнасць (цэлік адкрытага прыцэла павінен знаходзіцца ад вока стралка на істотнай адлегласці, інакш падчас прыцэльвання ён расплывацца, што прымушае зрушваць яго наперад, ахвяруючы даўжынёй прыцэльнай лініі, — кольца ж, наадварот, павінна быць размешчана ў непасрэднай блізкасцi ад вока, таму у зброі з кальцавым прыцэлам і атрымліваецца даўжэйшая прыцэльная лінія), зручнейшы ў навядзенні пры недахопе асвятлення; недахопы гэтага прыцэла палягаюць ў тым, што цэлік часткова перакрывае зрокавае поле, час пераводу прыцэла з адной мэты на іншую часта вышэйшы, акрамя таго, дадзены тып прыцэла схільны засмечвацца. Часам дадзены тып прыцэла называюць «дыяптрычным», — насамрэч такое азначэнне памылковае па прычыне цалкам інакшага аптычнага прынцыпу, выкарыстанага ў сапраўдных дыяптрычных прыцэлах.

Ghost Ring — разнавіднасць кальцавога прыцэла для выкарыстання ў гладкаствольнай зброі, характарызуецца вельмі вялікай апертурай і тонкім вобадам цэліка. Забяспечвае найхутчэйшае навядзенне за кошт некаторай страты дакладнасці, што не з'яўляецца крытычным момантам у дадзеным тыпе зброі.

Дыяптрычны — асаблівая разнавіднасць апертурного прыцэла. У гэтым варыянце цэлік цалкам перекрывае агляд воку спераду, а сама апертура вельмі малого дыяметра (з чалавечую зрэнку) працуе як камера-абскура, праецыруючы выяву на зрэнку стралка з большай кантраснасцю. Гэты тып прыцэла дае найвышэйшую дакладнасць з усіх магчымых механічных прыцэльных прыстасаванняў, расплатай за гэтае служыць вялікі час прыцэльвання і цяжкасці з навядзеннем ва ўмовах змяркання й ночы, менавіта па гэтых прычынах гэты від прыцэла стаіць практычна толькі на вінтоўках для мэтавай страляніны на вялікія адлегласці, а таксама патрабуе асабліва правільнага спосабу прыцэльвання.

Аптычны прыцэл

Прыцэльная сетка аптычнага прыцэла ПСО-1

Аптычны прыцэл — аптычны прыбор, прызначаны для дакладнай наводкі зброі на мэту. Можа быць таксама выкарыстаны для назірання за мясцовасцю і для вызначэння адлегласцей да прадметаў (у выпадку, калі вядомыя іх памеры). Становіць сабой зрокавую трубу з размешчанай ў поле зроку прыцэльнай маркай.

Каліматарны прыцэл

Від стралка турэлі скрозь каліматарны прыцэл Mark III, выпушчаны ў 1943 годзе, выкарыстоўваўся ў авіяцыі, для армейскіх і марскіх гармат.
Сучасныя каліматарныя прыцэлы маюць паўпразрыстую лінзу, скрозь якую стралок назірае мэту, і яна ж адбівае у яго вочы выяву прыцэльнай меткі

Каліматарныя прыцэлы — сістэмы, выкарыстоўваючыя каліматар для пабудовы выявы прыцэльнай меткі, спраецыраванай у бясконцасць. Выпраменьванне ад крыніцы святла ў прыцэле адбіваецца лінзай каліматара ў вока наглядальніка паралельнай плынню святла. У выніку зрэнка наглядальніка не обавязаная знаходзіцца на аптычнай восі прыцэла, дастаткова, каб яна знаходзілася у межах праекцыі лінзы прыцэла ўздоўж гэтай восі. Пры папярочных перамяшчэннях вока прыцэльная метка з пункту гледжання назіральніка перасоўваецца па лінзе прыцэла, застаючыся на кропцы прыцэльвання незалежна ад палажэння вока наглядальніка адносна прыцэла. Пры выхадзе зрэнкі наглядальніка за межы праекцыі лінзы прыцэльная метка «хаваецца» за яе краем.

Каліматарны прыцэл забяспечвае высокую хуткасць прыцэльвання — прыкладна ў 2—3 разы вышэй, чым традыцыйныя адкрытыя прыцэлы, бо падчас прыцэльвання трэба сумяшчаць усяго дзве кропкі — святлівую метку, якую бачна цераз акуляр, і саму мэту, пры гэтым вока акамадуецца на адлегласць да мэты (у механічных прыцэлах — звычайна на мушку, а цэлік і мэта бачныя не ў фокусе).

Каліматарныя прыцэлы падзяляюцца на адкрытыя і закрытыя. Першапачаткова закрытымі называлі прыцэлы, якія не мелі празрыстай лінзы, а толькі праецырвалі ў вока стралка прыцэльную метку. Мэта ў акуляры не выяўлялася, прыцэльванне ажыццяўлалася бінакулярна падчас назірання адным вокам прыцэльнай меткі, а іншым — мэты, але ў мозгу стралка адбывалася характэрнае для бінакулярнага зроку сумяшчэнне выяў ад абаіх вачэй. У сучаснасці такія прыцэлы практычна выйшлі з ужытку. Іншы, прайшоўшы выпрабаванне часам тып прыцэлаў мае паўпразрыстую лінзу, скрозь якую стралок назірае мэту; пры гэтым лінза адбівае у бок вока выяву прыцэльнай меткі. Па ужыванай да сярэдзіны XX веку класіфікацыі ўсе такія прыцэлы лічыліся адкрытымі.

Па ўмоўным раздзяленні, што склалася напрыканцы XX ст., каліматары, у якіх крыніца асвятлення, што фармуе метку, схаваная ў герметычным (звычайна цыліндрычным) корпусе, сталі адносіцьда закрытага тыпу.[4] Адкрыты каліматарны прыцэл, наадварот, мае адкрыта умантаваную ў фундамент прыцэла крыніцу святла і толькі адну, пярэднюю, лінзу ў аправе.[5] Адкрытыя каліматарныя прыцэлы даюць стралку лепшы агляд, менш закрываючы корпусам поле зроку навокал мэты. Але, у адрозненне ад закрытых, адкрытыя каліматары менш ўстойлівыя да ўмоў надвор'я: ападкі, што трапляюць на ўнутраную паверхню лінзы, могуць значна сказіць прыцэльную марку, а бруд — забіць акно фармуючай марку крыніцы святла ў фундаменце прыцэла.

Часта каліматар усталёўваецца на зброю ў пары з магніфікатарам — аптычным прыборам, аналагічным аптычнаму прыцэлу з невялікім павелічэннем, але без прыцэльнай сеткі, замест якой используется метка каліматара. Каліматар і магніфікатар размяшчаюць на адной восі. Звычайна на ваеннай зброі з каліматарам захоўваюцца і традыцыйныя механічныя прыцэльныя прыстасаванні, да таго ж мушку і апертурны цэлік выконваюць складнымі, гэтак, што ў паднятым стане лінія прыцэльвання механічнага прыцэльнага прыстасавання супадае з лініяй каліматарнага прыцэла — гэта называется co-witness і забяспечвае магчымасць выкарыстання механічнага прыцэла пры выхадзе каліматара з ладу. У іншым выпадку каліматар проста ўсталёўваецца гэтак, што ён не закрывае механічныя прыцэльныя прыстасаванні — звычайна гэтак робяць на зброі з адкрытым прыцэлам.

З часоў Першай сусветнай вайны і да сучаснасці каліматарныя прыцэлы — асноўныя прыцэлы паветранай страляніны для знішчальнікаў, штурмавікоў і бамбардыроўшчыкаў з нерухома усталяванай зброяй і ў паўаўтаматычных прыцэлах рухавых стралковых установак штурмавікоў і бамбардзіроўшчыкаў.

Больш складаны варыянт каліматарнага прыцэла — ІЛШ (індыкатар на лабавым шкле), ужываны ў авіяцыі. Ён здатны выяўляць як палётную, так і тактычную інфармацыю. Прыцэльныя маркі для страляніны з розных відаў зброі будуюцца з улікам неабходных паправак і апярэджання, на аснове разлікаў бартавой ЭВМ па дадзеных бартавых аглядна-прыцэльных сістэм, улічваючы балістыку боепрыпасаў, адлегласць да мэты і ўзаемнае перамяшчэнне стралка і мішэні.

Галаграфічны прыцэл

Галаграфічны прыцэл (каліматар) адносіцца да прыцэлаў адкрытага тыпу, таму стралку не даводзіцца падчас прыцэльвання заплюшчваць другое вока. Вялікае поле агляду дазваляе стралку карыстацца перыферычным зрокам і вокамгненна рэагаваць на пагрозу, што раптам з'явілася. Галаграма фарміруе выяву прыцэльнай маркі і выконвае функцыі асферычнага адбівальніка, як лінза ў звычайным каліматарным прыцэле. Галаграфічны асферычны адбівальнік забяспечвае істотна меншыя, чым звычайная сферычная тонкая лінза, паралактычныя памылкі, дазваляе зрабіць прыцэл вельмі кампактным. Звычайна ГП шмат даражэйшы за сваіх каліматарных адпаведнікаў, бо галаграма робіцца у выніку дарагога і складанага тэхналагічнага працэсу. Пры непрытрымліванні тэхнічных патрабаванняў галаграма можа скажаць і раскладаць у спектр яркія аб'екты, што назіраюцца цераз яе. Трэба адзначыць, што хуткасць прыцэльвання з галаграфічным прыцэлам значна вышэйшая, чымсці з закрытым каліматарным ці аптычным прыцэламі, таму яго часта ўжываюць для страляніны па рухомых мішэнях.

Лазерны мэтапаказальнік

Лазерны паказальнік (ЛМП) стварае лазерны прамень невялікай магутнасці, кіраваны ў бок непрыяцеля і ствараючы светлавую метку ў кропцы меркаванага пападання. Такі метад прыцэльвання дазваляе пазіраць толькі непасрэдна на мэту, а таксама весці агонь з любого палажэння. Тым самым час прыцэльвання скарачаецца да мінімуму, аднак светлавая метка выдае факт прыцэльвання і, часткова, месцазнаходжанне стралка (насамрэч, як правіла, метка сучаснага лазернага прыцэла не бачная простым вокам, а толькі цераз спецыяльную лёгкую оптыку, усталяваную на зброі; лазерныя прыцэлы з меткай у бачным дыяпазоне выкарыстоўваюцца у асноўным у кіно, а таксама некаторымі паліцэйскімі падраздзяленнямі для бліжняга бою).

Падчас дзеянняў у складзе групы можна пераблытаць меткі ад ЛМП, ўсталяваных на зброі розных байцоў. Подобных памылак можна пазбегнуць, ужываючы ЛМП з плямамі розных колераў, але толькі пры дзеяннях у складзе малых груп. Ужываюцца ЛЦУ з промнямі чырвонага, сіняга і зялёнага колераў. Аднак промні розных колераў па-рознаму «паводзяцца» падчас розных умовах надвор'я. Лазерны мэтапаказальнік можа выпраменьваць у бачным дыяпазоне ці ў нябачным простаму воку тнфрачырвоным для выкарыстання з прыладай начнога зроку.

Падчас выкарыстання ЛМП неабходна ўлічваць, што снарад, у адрозненне ад лазернага промня, рушыць не па просталінейнай траекторыі. Чым большая адлегласць да мэты, тым далей снарад адхіляецца ад просталінейнай траекторыі.

Паколькі вось ствала не супадае з воссю лазернага выпраменьвальніка, падсвечваемая кропка на мэце не супадае з кропкай меркаванага пападання нават пры ўмове прамалінейнага руху снарада.

Дальнамеры

Лазерны дальнамер — прылада, якая складаецца з імпульснага лазера і дэтэктара выпраменьвання. Вымяраючы час, якое затрачвае прамень на шлях да адбівальніка і адваротна і ведаючы значэнне скорасці святла, можна разлічыць адлегласць між лазерам і адбіваючым аб'ектам. Лазерны дальнамер — найпрасцейшы варыянт лідара. Велічыню адлегласці да мэты можна выкаростоўваць для навядзення зброі, напрыклад танкавай гарматы.

Аптычныя і оптыка-электронныя прыцэлы і прыцэльныя комплексы

Сістэмы такога тыпа дастаткова дарагія, таму ўжываюцца рэдка, у асноўным у штурмавых комплексах.

Оптыка-электронныя прыцэлы шмат у чым падобныя да галаграфічных прыцэлаў. Стралок пазірае на мэту цераз шкло з меткай, якая уключаецца у выніку подсветки выпраменьваннем, параметры якога адпавядаюць ужытым пры стварэнні малюнка. Арыентуючыся на вобласць, што свеціцца, стралок можа прыцэльвацца і весці агонь з павышанай дакладнасцю, не марнуючы лішні час на навядзенне.

Зручнасць выкарыстання подобных прылад заключаецца ў адсутнасці неабходнасці папярэдней пробнай страляніны. Кропка фіксацыі на мэце стабільная, што дазваляе мяняць лінзу на іншую, лепш прыдатную пад бягучую сітуацыю. Мяняць яе даводзіцца для змянення формы прыцэльнай маркі.[6]

Прыцэл улучае жорстка прымацаваны да зброі корпус, аптычную сістэму з жорстка прымацаваным да корпуса аб'ектывам, прыцэльную сетку, каардынатна-адчувальны прыёмник аптычнага выпраменьвання, відэакантрольную прыладу й акуляр. У факальнай плоскасці аб'ектыва размешчана прыцэльная сетка, жорстка прымацаваная да корпуса. Аптычная сістэма змяшчае размешчаную між факальнай плоскасцю аб'ектыва і каардынатна-адчувальным прыёмником аптычнага выпраменьвання двухкампанентную сістэму пераносу выявы. Першы кампанент жорстка замацаваны на корпусе, а другі кампанент сістэмы пераносу выявы, каардынатна-адчувальны прыёмник аптычнага выпраменьвання, відэакантрольная прылада і акуляр з агульным каэфіцыентам павелічэння, роўным адзінцы, жорстка прымацаваныя адзін да аднаго і ўсталяваныя ў корпусе оптыка-электроннага прыцэла з магчымасцю абароны ад ударных нагрузак пры аддачы.[7]

Фотагалерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 Прицел // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  2. Якимович А. А. Прицел // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  3. Марин Милчев. «Разновидности и опыт применения апертурных прицелов»
  4. Фото закрытого прицела
  5. Фото открытого прицела
  6. Электронно-оптические прицелы - sezonoxoti.ru(недаступная спасылка). sezonoxoti.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 26 ліпеня 2016.
  7. Оптико-электронный прицел. www.findpatent.ru. Праверана 26 ліпеня 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.