![](../I/Brooklyn_Museum_-_The_Lost_Drachma_(La_drachme_perdue)_-_James_Tissot_-_overall.jpg.webp)
Прытча аб страчанай драхме — адна з прытчаў Ісуса Хрыста. З’яўляецца ў новазапаветным апавяданні толькі ў Евангеллі ад Лукі 15:8-10. Прытча апавядае пра жанчыну, якая шукае страчаную манету ў 1 драхму. Прытча з’яўляецца адной з трох прытчаў прысвечаным выкупленню, калі Ісус адказвае на абвінавачванні фарысеяў і рэлігійных лідараў у Яго гасціннасці да «грэшнікаў» і збіральнікаў падаткаў. Дзве іншыя прытчы — аб згубіўшыйся авечцы і аб блудным сыне.
Біблейскае апавяданне
Згодна з Лук. 15 жанчына, у якой было дзесяць срэбных манет (грэчаскіх драхмаў), губляе адну з манет. Затым яна запальвае масляную лямпу і пачынае месці хату, пакуль не знойдзе яе, пры гэтым радуючыся:
Альбо якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запаліць свечкі і не пачне месці пакой і шукаць пільна, пакуль не знойдзе? А знайшоўшы, пакліча сябровак і суседак і скажа: парадуйцеся са мною, я знайшла згубленую драхму, Так, кажу вам, бывае радасць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца.
Жанчына ў прытчы апісваецца як бедная селянка, у яе ёсць толькі дзесяць срэбных манет, што адпавядае дзесяці дзён заработнай платы. Гэта хутчэй за ўсё сямейныя зберажэнні. Манеты магчыма маглі быць пасагам жанчыны, і насіліся ў якасці ўпрыгожвання. Гэтым тлумачыцца актуальнасць пошуку жанчыны, і ступень яе радасці, калі згубленная манета знаходзіцца.
Даследчыкі звяртаюць увагу, што запрашэнне «сяброў і суседзяў», магчыма адлюстроўвае святочную трапезу, што ў сваю чаргу нагадвае Ісуса, якога абвінавачвалі ў тым, што Ён есць разам з «грэшнікамі». Стараннасць жанчыны ў пошуку сімвалізуюць ўласную дзейнасць Ісуса або Айца ў пошуку грэшнікаў.
Змест прытчы адлюстраваны ў выявах некалькіх мастакоў: Джона Міле, Яна Лейкена, Даменіка Феці, Джеймса Цісо.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прытча аб страчанай драхме