Пры́маўка — жанр народнай паэтычнай творчасці, кароткі афарыстычны выраз, у якім вобразна з эмацыянальнай афарбоўкай вызначаецца пэўная жыццёвая з’ява.
У адрозненне ад прыказкі, прымаўка часцей за ўсё не з’яўляецца самастойным суджэннем і залежыць ад кантэксту. У прымаўцы няма яўна выражанага абагульнення і павучальнага сэнсу. Прымаўцы больш уласцівы сатыра, гумар, тэматычная канкрэтнасць. Па структуры бываюць адначленныя і двухчленныя.
Прымаўкі з’яўляюцца адной з крыніц ўтварэння фразеалагізмаў[1].
Прыклады
Адначленныя прымаўкі:
- «старасць не радасць»,
- «як кот наплакаў»,
- «віламі па вадзе пісана»
- «чорным па белым»
Двухчленныя прымаўкі:
- «Шумеў бы я, каб жонкі не баяўся»
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Фядосік А. С. Прымаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 72. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
- Поговорка(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Поговорка(недаступная спасылка) // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.