Прыма́р (рум.: primar) — мэр горада ў Румыніі і Малдовы. Слова «прымар» паходзіць з вульгарнай латыні — «primarius».
Малдова
У Малдове прымар — прадстаўнічая ўлада насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі і выканаўчая ўлада мясцовага савета, абраная на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным і свабодным галасаванні. Прымары выбіраюцца ў адпаведнасці з Кодэксам аб выбарах. Мясцовыя саветы і прымары дзейнічаюць як самастойныя кіруючыя ўлады і вырашаюць грамадскія справы сёлаў (камун), гарадоў (муніцыпіяў) у адпаведнасці з законам.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.