Вёска
Прылепаўка
Прылепаўка на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Прылёпаўка[1] (трансліт.: Pryliopaŭka, руск.: Прилёповка) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.
Геаграфія
Побач з вёскай цячэ рака Проня.
Гісторыя
Перад вайной у вёсцы жыло 219 чалавек у 34 дварах[2].
За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск-Прылепаўка-Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[3].
У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 34 двары, забіты 1 чалавек[2].
Ля вёскі ўсталяваны мемарыял часоў Вялікай Айчыннай вайны[4].
Да 28 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Пуцькаўскага сельсавета[5], да 16 мая 1960 года — у склад Асінаўскага сельсавета[6], да 23 снежня 2009 года — у склад Пуцькаўскага сельсавета, да 20 лістапада 2013 года — у склад Асінаўскага сельсавета[7].
Вядомыя асобы
- Кацярына Пятроўна Кармызава (нар. 1920) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 Прилеповка (руск.)
- ↑ Прони кровавые берега Архівавана 25 жніўня 2011. (руск.)
- ↑ История Чаусского района Архівавана 19 чэрвеня 2009. (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх