Аграгарадок
Прылукі
Палац Чапскіх у Прылуках
Палац Чапскіх у Прылуках
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°47′41″ пн. ш. 27°27′10″ у. д.
Першая згадка
10 красавіка 1473[1]
Насельніцтва
  • 6 193 чал. (8 мая 2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223011
Аўтамабільны код
5
Прылукі на карце Беларусі ±
Прылукі (Мінскі раён) (Беларусь)
Прылукі (Мінскі раён)
Прылукі (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Прылукі (Мінскі раён)

Прылу́кі[2] (трансліт.: Pryluki, руск.: Прилуки) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на шашы H9033. Уваходзіць у склад Сеніцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчаецца на беразе ракі Пціч за 12 км у напрамку на поўдзень ад Мінска[3], за 3 км ад чыгуначнай станцыі Пціч[3].

Назва

Назва паселішча ўтварылася ад тэрміна «лука» — дугападобны паварот ракі[4].

Таксама паходжанне назвы «прылукі» тлумачыць мясцовая легенда, паводле якой у старадаўнія часы тут адбылася дуэль баярына Яраслава са сваім колішнім паплечнікам за права застацца з маладзіцай Люблянай, у выніку якога яны загінулі разам і месца іх смерці было названа Прылукамі (паводле віду зброі, якой яны біліся)[5].

Гэты сюжэт апрацоўвае ў сваім апавяданні «Прылукі» (1893) беларускі празаік Карусь Каганец.

Насельніцтва

  • 1897 год — 50 жыхароў у 8 дварах[3].
  • 1999 год (перапіс) — 1431 чалавек.
  • 2000 год — 1483 жыхары ў 528 дварах[3].
  • 2009 год (перапіс) — 1514 чалавек.

Гісторыя

Згадваецца ў 1567 годзе як сяло і шляхецкая ўласнасць Есьманаў і Горскіх. У 1582 годзе — сяло, цэнтр маёнтка, уласнасць Багдана Статкевіча, двор. У 1600 годзе — сяло, уласнасць жонкі Багдана Статкевіча і яго сына Вільгельма. У 1667 годзе — маёнтак, шляхецкая ўласнасць, 19 дымоў. У 1791 годзе — вёска, цэнтр маёнтка (8 вёсак) Каралішчавіцкай парафіі, уласнасць Максіміляна Іваноўскага, 3 двары, 3 фальваркі, 83 дымы, 5 корчмаў[4].

У 1800 годзе — панскі двор, сяло і вёска, уласнасць старасціхі Т. Іваноўскай. Двор і сяло размяшчаліся на левым беразе ракі Пціч. Тут размяшчалася драўляная ўніяцкая царква, мураваны панскі дом, сад рэгулярнай планіроўкі, млын на два паставы і сукнавальня[4]. Сама вёска размяшчалася на правым беразе ракі: 19 двароў, 129 жыхароў. З 1815 года — уласнасць Людвікі Іваноўскай, а па жаночай лініі — мінскага губернскага маршалка шляхты (1823—1847) Льва Оштарпа, па смерці якога вёска дасталіся яго зяцю, знакамітаму аграному Атону Горвату (1809—1894), мінскаму губернскаму маршалку (1847—1853), які ў 1851 годзе перабудаваў замак у цудоўны палац псеўдагатычнага стылю, заклаў вялікі сад з аранжарэяй пры ім і ўзвёў вежу з гадзіннікам. У 1868 годзе палац згарэў, аднак у 1872 годзе быў адноўлены[4].

З 1872 года — уладанне вядомага калекцыянера і нумізмата графа Эмерыка Каралевіча Чапскага (1828—1896), з 1897 года — уладанне яго сына графа Ежы Эмерыкавіча Чапскага (1861—1930).

У 1897 годзе Прылукі — вёска Самахвалавіцкай воласці, 8 двароў, 50 жыхароў, 2 кузні, народнае вучылішча, царква, хлебазапасны магазін, карчма. У маёнтку Прылукі 7 двароў, 206 жыхароў. У 1917 г. ў сяле 4 двары, 23 жыхары; у маёнтку двор, 335 жыхароў. У 1927—1931, 1939—1954 гадах цэнтр Падгайскага сельсавета[6].

У часы Другой сусветнай вайны ў будынку палаца знаходзілася рэзідэнцыя гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Часткова разбураны ў Другую сусветную вайну, палац адбудаваны ў пасляваенны час. Цяпер тут размешчаны Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін.

Помнікі гісторыі і культуры

Вядомыя асобы

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Метрыка Вялікага княства Літоўскага
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
  4. 1 2 3 4 5 Урублеўскі В.В.. вёска Прылукі. Радзіма майго духу. Праверана 10 жніўня 2011.
  5. Ненадавец А. М. Легенды і паданні Міншчыны. — Мн., 2003.
  6. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Валахановіч А. І. Прылукі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 70. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Раюк, А.Р. Роля Оштарпаў і Горватаў у станаўленні прылуцкай сядзібы / А.Р. Раюк // Гістарычна-археалагічны зборнік / Інстытут гісторыі НАН Беларусі; гал. рэд.: А.А. Каваленя. — Вып. 34. — 2019. — С. 101—106.
  • Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18. — 60 с. 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.