Вёска
Прылукі ![]()
Прылукі на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Прылу́кі[1] (трансліт.: Pryluki, руск.: Прилуки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчаны ў прыгараднай зоне, за 14 км на поўдзень ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток Нарава) і дзяржаўная мяжа з Польшчай.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «За мір» (цэнтр — в. Страдзеч).
Гісторыя
Выўленыя археолагамі стаянкі эпохі мезаліту (8—5-е тысячагоддзі да н.э.), неаліту (5—3-е тысячагоддзі да н.э.) за 2 км на поўдзень ад вёскі сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці.
Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з XVI стагоддзя як уласнасць казны ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе сяло Прылукі — цэнтр войтаўства ў Берасцейскім старостве і павеце Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскае ўладанне. Сяляне мелі 43 валокі, плацілі чынш — з адной валокі 31 грош, павінны былі апрацоўваць гаспадарскую зямлю (з кожнай валокі трэба было адпрацаваць на ёй 2 дні ў тыдзень і 4 дні летам).
18 кастрычніка 1669 года Міхал Вішнявецкі падараваў езуітам участак зямлі ў вёсцы «для распаўсюджвання Божай хвалы і рымска-каталіцкай веры». З 1682 года ўласнасць Хайноўскага, Даніловіча, Кулеша, з 1721 года — крайчага Берасцейскага ваяводства К. Басяцкага. У 1734 годзе 3 валокі зямлі належалі Прэйсу.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1870 годзе мясцовыя жыхары пабудавалі праваслаўную драўляную царкву са званіцай, прыхаджан было 2 702 чалавек з 6 вёсак. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа (24 вучні). У 1876 годзе вёска ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета. У 1886 годзе народнае вучылішча (навучаліся 37 хлопчыкаў), карчма. У 1890 годзе сялянам Прылуцкага сельскагаспадарчага таварыства належалі 1393,5 дзесяціны зямлі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Мяднянскай гміне Брэст-Літоўскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР, з 1940 года ў Страдзецкім сельсавеце. Працавала шкіпінарня. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 20 двароў, загубілі 21 жыхара; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце.
16 ліпеня 1954 года перададзена ў склад Гершонскага сельсавета[2], у склад якога ўваходзіла да 21 снежня 2007 года.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 329 мужчын і 376 жанчын (1868)
- 242 двары, 1362 жыхары (1876)
- 76 двароў, 836 жыхароў (1886)
- 221 двор, 1307 жыхароў (1897)
- 1459 жыхароў (1905)
- 61 двор, 383 жыхары (1921)
- 178 двароў, 664 жыхары (1940)
- 612 жыхароў (1959)
- 601 жыхар (1970)
- 200 гаспадарак, 486 жыхароў (1997)
- 182 гаспадаркі, 496 жыхароў (2005)
Славутасці
.jpg.webp)
- Свята-Пакроўская царква (1867) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000107
- Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку (8—2-е тысячагоддзi да н.э.), за 2 км на поўдзень, на правым беразе р. Заходні Буг —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000105
- Брацкая магіла (1941) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000106
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 19 студзеня 2017. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прылукі (Брэсцкі раён)
- Вёска Прылукі на сайце Radzima.org
- Прылукі (Брэсцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)