Прыквел[1][2] (англ.: prequel, кантамінацыя прыстаўкі pre- («да») і sequel) — мастацкі твор, раман, аповесць або фільм, дзеі ў якім адбываецца да дзей у асноўным творы. Прыквел ствараецца праз некаторы час пасля выхаду арыгіналу. Часта ў прыквелах тлумачацца падзеі і тэмы, пра якія распавядае асноўная частка.
Паводле Оксфардскіх слоўнікаў англійскай мовы упершыню паняцце «прыквел» з’яўляецца ў друку ў 1958 годзе ў артыкуле Энтані Баўчара ў часопісе «Фантастыка і Навука» (англ.: The Magazine of Fantasy & Science Fiction). Аўтар артыкула ўжывае паняцце пры апісанні рамана «Яны павінны мець зоркі» (англ.: They Shall Have Stars), Джэймса Блэша. У 1970-я і 1980-я гады паняцце пачынаюць ужывацць паўсюдна. Адзін з выдатнейшых прыквелаў сярод фільмаў — новая трылогія «Зорных войнаў», рэжысёра Джорджа Лукаса.