Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Прыекуле (літ.: Priekulė, традыцыйная беларуская назва — Прэ́куле) — горад у заходняй Літве, знаходзіцца ў Клайпедскім раёне Клайпедскага павета, за 20 кіламетраў ад Клайпеды. Колькасць насельніцтва складае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Малая Літва. Праз горад цячэ рака Мінія. Прэкуле з’яўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Клайпеда — Савецк[2].
Гісторыя
Назва Прэкуле ўпершыню ўзгадваецца ў першай палове ХVI стагоддзя. Пачаткова паселішча мела назву Памінія (на рацэ Мінія), і гэта была малая вёска з трыма гаспадаркамі. У 1511 годзе тут адкрылася карчма «zur Minnige». У 1540 годзе яе набыў Лукас Прэкал. Ад яго фаміліі, пайшла і новая назва паселішча «Прэкола» ці «Прэкуле», якая ўпершыню з’явілася на карце ў 1548 годзе. У 1587 годзе ў паселішчы быў пабудаваны касцёл.
У 1609 годзе, падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў паселішча было спаленае польска-літоўскімі войскамі. У 1688 годзе быў пабудаваны новы касцёл.
У 1905 годзе, паселішча знаходзілася ў складзе Прусіі, якое цяпер мела назву «Prökuls», мела 500 дамоў і было заселенае пераважна лютэранамі. Перад Другой сусветнай вайной у паселішчы жыло каля 1200 чалавек.
Пасля 1921 года Прыекуле апынулася ў складзе Літвы. Статус горада Прыекуле атрымала ў 1948 годзе.
Насельніцтва
Дынаміка насельніцтва Прыекуле | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2010 | ||||||||
жыхароў | 1 931 | 1 864 | 1 826 | 1 725 | 1 644 | ||||||||
Славутасці
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага, пабудаваны ў 1938 годзе.
- Іпадром.
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыекуле (Літва)