Прыдняпроўская нізіна, Дняпроўская нізінанізіна на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны на тэрыторыі Беларусі і Украіны. З'яўляецца шырокай далінай ракі Днепр з сістэмай надабалонкавых тэрасаў. Абмежаваная Сярэднярускім і Прыдняпроўскім узвышшамі. Шырыня 120 км, вышыня 50—160 м над узроўнем мора (максімальная 226 м). Складзеная з флювіягляцыяльных і алювіяльна-азёрных пяскоў, суглінкаў, лёсаў і лёсападобных суглінаў. Рэльеф пераважна плоскі, слабапарэзаны. Вялікая частка тэрыторыі разараная.

Літаратура

  • Приднепровская низина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Прыдняпроўская нізіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 64. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.