Прывіле́й (ад лац.: privilegium (асобны) + lex (закон) — спецыяльны закон) — выключнае права, асабістае права, перавага, назва патэнта, якая да некаторых часоў ужывалася ў міжнародным ліцэнзіённым, аўтарскім праве.
З гісторыі беларускага права
Прывіле́й (ст.-белар.:привилей; польск.: przywilej) - законадаўчы акт у Каралеўстве Польскім (з XII ст.) і Вялікім княстве Літоўскім (з канца XIV ст.), які сцвярджаў правы асобных людзей, шляхетных радоў, сацыяльных груп альбо адміністрацыйных адзінак на нейкае матэрыяльнае, альбо статуснае ўладанне.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.