Прыватная ваенная кампанія (ПВК) — камерцыйнае прадпрыемства, якое прапануе паслугі па забеспячэнне аховы, абароны і бяспекі, нярэдка з удзелам у ваенных канфліктах.
Прававы статус
Прававы статус ПВК адрозніваецца ў залежнасці ад краіны. У Рэспубліцы Беларусь[1] і Расійскай Федэрацыі[2] найміцтва забаронена, грамадзянам гэтых краін забараняецца служыць у прыватных ваенных кампаніях. Дадзенае дзеянне ў гэтых краінах з'яўляецца крымінальна каральным. Акрамя гэтага, у ваеннай дактрыне Рэспублікі Беларусь існаванне прыватных ваенных кампаній адзначаецца як адна з асноўных ваенных небяспек цякучага часу [3].
Прыклады
- Academi
- KBR
- G4S
- Sandline International
- Executive Outcomes
- Група Вагнера
Зноскі
- ↑ Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь арт. 133
- ↑ Крымінальны кодэкс Расійскай Федэрацыі арт. 359
- ↑ Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь Архівавана 3 мая 2021. п. 11.6
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.