![](../I/Railway_station%252C_Brest%252C_Belarus.jpg.webp)
Прывакзальная плошча
Прывакзальная плошча — плошча перад галоўным фасадам будынка чыгуначнага вакзала Брэст-Цэнтральны, паміж перонамі Варшаўскага і Маскоўскага боку. Плошча арганізуе прастору для ўспрымання будынка вакзала (пабудаваны ў 1886 годзе ў псеўдарускім стылі). З Маскоўскага боку на ёй знаходзіцца багажнае аддзяленне вакзала і паштамт чыгуначны, з Варшаўскага — стаянка таксі. З цэнтрам горада плошча злучаецца пуцеправодам. Праведзена рэканструкцыя.
Літаратура
- Привокзальная площадь // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.