Прудкоўскія могілкі | |
---|---|
![]() | |
52°27′48″ пн. ш. 31°00′49″ у. д. | |
Статус | закрытыя, дзейныя |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Гомель |
Гістарычны раён | Прудок |
Гісторыя | |
Дата заснавання | найверагодней — 1930-я |
Дата закрыцця | 1970 |
Плошча | ≈7 га |
Пахаванні | |
Нацыянальны склад | мяшаны |
![]() | |
![]() |
Прудкоўскія могілкі — могілкі ў Гомелі, размешчаныя ў жылым масіве Прудок і абмежаваныя 1-м завулкам Крупскай, праезднай часткай уздоўж вяслярскага канала, забудовай Гомельскай універсальнай базы і ўсходняй часткай 2-й Грамадзянскай вуліцы[1]. Маюць статус закрытых, але дзейных — дазволены сваяцкія падзахаванні труной і урнай[2]. Плошча складае каля 7 га[3].
З гісторыі
Заснаваныя ў даваенную пару — шэраг пахаванняў датуецца 1930-мі гадамі[4]. Гарадская рытуальная служба перыядам заснавання называе 1920-я гг.[2] Тэрыторыя могілак выразна чытаецца на нямецкіх аэрафотаздымках чэрвеня 1941 г.[5] Тым часам энцыклапедычныя звесткі адносяць пачатак дзейнасці могілак да 1946 г.[6] Як адкрытыя дзейнічалі да 1970 г.[6]
Верагодна, што пачаткова Прудкоўскія могілкі служылі месцам пахавання яўрэяў, але з цягам часу сталі ў нацыянальна-рэлігійным сэнсе мяшанымі.
Асаблівасці
Згодна са звесткамі ізраільскай арганізацыі «Міцват Эмет» яўрэйскія пахаванні адасоблены ад астатніх шырокай дарожкай і складаюць два сектары са 103-а і 5-ю радамі адпаведна. Частка ацалелых пахаванняў упрыгожана адметнымі помнікамі з дэкаратыўнымі барэльефамі, кубкамі, у выглядзе дрэў з абсечанымі галінамі. Ёсць пахаванні з зоркай Давіда і надпісамі яўрэйскім пісьмом[4].
Пахаванні
- брацкая магіла ахвяр фашысцкага акупацыйнага рэжыму[6].
- Данііл Архіпавіч Агарэнка (1910—1948) — супрацоўнік савецкіх органаў унутраных спраў, начальнік 4-га гарадскога аддзялення міліцыі Гомеля[7].
- Рыгор (Гірша) Цадзікавіч Ханін (1886—1963) — беларускі інжынер-будаўнік, аўтар і суаўтар многіх архітэктурных збудаванняў міжваеннага Гомеля[8].
Галерэя
- Зялёны масіў могілак з боку Бурага Балота, 2022 г.
- «Зеллем парасло…», 2022 г.
Зноскі
- ↑ Гомель. План города. Гомельский район. Карта [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018.
- 1 2 Прудковское кладбище в Гомеле // Городская Ритуальная Служба.
- ↑ Падлічана пры дапамозе сервісу Google Карты. У энцыкладпедычным даведніку «Гомель» (1991) плошча Прудкоўскіх могілак ўказана як 11 га.
- 1 2 Еврейское кладбище «Прудок» г. Гомель // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями.
- ↑ Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.
- 1 2 3 Кладбища // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 257.
- ↑ Огоренко Даниил Архипович 1910-1948 // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями.
- ↑ Ханин Григорий Цодикович 1886-1963 // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями.