Про́свіра (ад стар.-грэч.: προσφορά — «прынашэнне») — у праваслаўных цэрквах — невялічкая круглая булачка, выпечаная з пшанічнага цеста. На яе верхняй скарынцы выціснута выява чатырохканцовага крыжа і літары ΙС, ХС, НИ, КА (грэч. ΙΣ ΧΣ ΝΙΚΑ — «Ісус Хрыстос перамагае»). Выкарыстоўваецца для прычашчэння. Назва паходзіць ад звычаю, прынятага ў першыя стагоддзі існавання хрысціянства, прыносіць у храм хлеб і віно для еўхарыстыі і на «вячэры любові», якія адбываліся пасля набажэнства.
У каталіцкіх і лютэранскіх цэрквах для гэтых мэт выкарыстоўваюцца госціі — маленькія з пшанічнай мукі з выявай крыжа або ягняці.
Літаратура
- Просвіра // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А.А. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Просвіра
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.