Проса | |||||||||||||||||
![]() Panicum miliaceum — тыпавы від рода Проса | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Panicum L. | |||||||||||||||||
|
Про́са (Panicum) — род аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў, налічваецца каля 500 відаў.
З III тысячагоддзя да нашай эры проса вырошчваюць як сельскагаспадарчую культуру ў Кітаі і Манголіі.
Пераважна вырошчваецца проса звычайнае (Panicum miliaceum L.). Са збожжа проса вырабляюць крупы. Проса з’яўляецца каштоўнай крупяной культурай, якая здольная забяспечыць адносна высокія і даволі стабільныя ўраджаі нават у засушлівыя гады. Пры выкананні тэхналогіі гадоўлі яно дае часта больш высокія ўраджаі, чым іншыя збожжавыя культуры.
Пасяўныя плошчы проса займаюць чацвёртае месца ў свеце сярод асноўных збожжавых культур. У апошнія гады вытворчасць проса павялічылася ў шматлікіх краінах Амерыкі, Еўропы і Азіі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 40. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
- Просо: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.