Пржэмысл Отакар I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Přemysl Otakar I. ням.: Ottokar I. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вацлаў II | ||||||
Пераемнік | Генрых (Індржых) Бржэціслаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Генрых (Індржых) | ||||||
Пераемнік | Чэхія ператворана ў каралеўства | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 15 жніўня 1198, Майнц | ||||||
Сумесна з | Вацлаў I (1228 — 1230) | ||||||
Пераемнік | Вацлаў I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вацлаў II | ||||||
Пераемнік | Конрад I Ота | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1155[1][2] |
||||||
Смерць |
15 снежня 1230 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пржэмысловічы | ||||||
Бацька | Уладзіслаў II | ||||||
Маці | Judith of Thuringia[d] | ||||||
Жонка | Adelheid of Meissen[d][3] і Канстанцыя Венгерская[d][4][3] | ||||||
Дзеці | Дагмара Багемская[d], Ганна Лягніцкая[d], Вацлаў I[4], Агнеса Чэшская, Юдзіта Пржэмыслаўна, Vladislaus, Margrave of Moravia[d], Přemyslid, Margrave of Moravia[d], Božislava[d][5], Hedwika a Boemiei[d], Guglielma de Bohême[d], Vratislav[d][5] і Vratislav of Bohemia[d] | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пржэ́мысл О́такар I (чэшск.: Premysl Otakar I., ням.: Ottokar I.; паміж 1155[6] і 1170[7] — 15 снежня 1230) — князь Оламаўца ў 1179—1182 гадах, князь Чэхіі ў 1192—1193, 1197—1198 гадах, кароль Чэхіі (Багеміі) з 1198 года. Паходзіў з дынастыі Пржэмысловічаў, быў сынам караля Чэхіі Уладзіслава II ад другога шлюбу з Ютай Цюрынгскай.
Падчас пачатку кіравання Пржэмысла Отакара ў Чэхіі ішлі міжусобныя войны за ўладу паміж рознымі лініямі дынастыі Пржэмысловічаў. Пераможцам з іх выйшаў Пржэмысл Отакар — яму ўдалося дамагчыся міру, умацаваць цэнтральную ўладу і прыслабіць палітычную самастойнасць буйной знаці[8]. Умела выкарыстоўваючы барацьбу за тытул імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі паміж Вельфамі і Гогенштаўфенамі, Пржэмысл Отакар дамогся прызнання за сабой спадчыннага каралеўскага тытула і права праводзіць незалежную ад імперыі палітыку. Гэтыя правы былі замацаваны ў дакуменце, які атрымаў назва «Залатая сіцылійская була»[9][10]. Падчас кіравання Пржэмысла Отакара вырас міжнародны прэстыж Чэшскага каралеўства, а біскупы і духавенства атрымалі значныя правы і прывілеі[11][12].
Шлюб і дзеці
1-я жонка: з 1178 (развод 1198/1199) Адэльгейда (Адлета) Мейсенская (пам. 1 лютага 1211), дачка маркграфа Мейсена Атона Багатага і Гедвігі Брадэнбургскай. Дзеці:
- Ураціслаў (пам. пасля 1225)
- Маргарыта (Дагмар) (пам. 24 мая 1212); муж: з 1205 Вальдэмар II Пераможца (1170 — 28 сакавіка 1241), кароль Даніі
- Бажыслава (пам. 2 лютага да 1238); муж: Генрых I (пам. 15 лютага каля 1241), граф Ортэнбурга
- Гедвіга
2-я жонка: з каля 1198/1199 Канстанцыя Венгерская (каля 1180 — 6 снежня 1240), дачка караля Венгрыі Белы III і Агнэс (Ганны) дэ Шаціён-сюр-Луан. Дзеці:
- Ураціслаў (каля 1200 — да 1209)
- Юта (пам. 2 чэрвеня 1230); муж: з 1213 Бернхард (пам. 4 студзеня 1256), герцаг Карынтыі
- Ганна (каля 1201/1204 — 23 чэрвеня 1265); муж: з 1214/1218 Генрых II Набожны (1196/1204 — 9 красавіка 1241), князь Ніжняй Сілезіі
- Агнэс (пам. у маленстве)
- Вацлаў (Венцэль) I (1205 — 23 верасня 1253), кароль Чэхіі з 1230
- Уладзіслаў (II) (1207 — 10 лютага 1228), маркграф Маравіі з 1224
- Пржэмысл (1209 — 16 кастрычніка 1239), маркграф Маравіі з 1228
- Блажэна (1210 — 24 кастрычніка 1281)
- Агнэса (Анежка) (1211 — 2 сакавіка 1282), манашка кляштара Св. Францыска ў Празе, пазней ігумення. Кананізавана 12 лістапада 1989 года.
Зноскі
- ↑ I., Böhmen, König Ottokar // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.
- ↑ Otakar I de Bohèmia // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 Kindred Britain
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Hertel Jacek. Imiennictwo dynastii piastowskiej we wczesnym średniowieczu. — P. 173.
- ↑ PŘEMYSL OTAKAR of Bohemia: Foundation for Medieval Genealogy.
- ↑ Советская историческая энциклопедия. — Т. 11, столб. 552.
- ↑ Томек В. История Чешского королевства. — С. 156—168.
- ↑ Любавский М. К. История западных славян. — С. 126—127.
- ↑ Пржэмысл (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
- ↑ Пичета В. И. История Чехии. — С. 40—44.
Спасылкі
- Липовский А. Л. Оттокар I // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- KINGS of BOHEMIA 1158-1306 (PŘEMYSLID) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 11 кастрычніка 2010.
- Przemysl Ottokar I. Herzog von Böhmen, König von Böhmen . Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 13 снежня 2011.