Восьмая нота ў класічнай (пяцілінейнай тактавай) натацыі:
(1) сцяжок, (2) штыль, (3) нотная галоўка

Працягласць у музыцы — працягласць гуку або паўзы. Працягласці могуць быць як адноснымі (выяўляюць рытмічныя суадносіны), так і абсалютнымі (вымяраюцца ў адзінках часу)[1].

Асноўныя звесткі

Працягласць — адна з асноўных уласцівасцей музычнага гуку, вынік працягласці вагання цела, якое гучыць. Абсалютная працягласць гуку вызначаецца мерамі часу (секундамі і т. п.) і звязана з паказчыкам BPM. У музыцы вялікае выразнае значэнне мае адносная працягласць гукаў; параўнанне яе з працягласцямі іншых гукаў з’яўляецца асновай складаных музычна-лагічных сувязяў, якія выяўляюцца перш за ўсё ў рытме і метры.

Назвы і пазначэнні

Працягласць ноты не супастаўлена ніякім абсалютным працягласцям (напрыклад, секунда і т. д.), яна можа быць прадстаўлена толькі ў адносінах працягласцей іншых нот. У прыведзенай ніжэй табліцы кожны знак у два разы большы па працягласці знака пад ім.

Нота Паўза Беларуская назва Італьянская назва Працягласць Працягласць з кропкай Працягласць з дзвюма кропкамі Працягласць з трыма кропкамі
Максіма (8 цэлых)Massima
Лонга (4 цэлых)Lunga
Брэвіс (падвойная цэлая)Breve
ЦэлаяSemibreve
ПалавіннаяMinima
ЧвартковаяSemiminima
ВосьмаяCroma
ШаснаццатаяSemicroma
Трыццаць другаяBiscroma
Шэсцьдзясят чацвёртаяSemibiscroma
Сто дваццаць восьмаяFusa
Дзвесце пяцьдзясят шостаяSemifusa

Асаблівасці і варыянты напісання

Варыянты пазначэння брэвіса

Брэвіс сустракаецца ў некалькіх варыянтах, як паказана на малюнку справа.

Часам доўгая нота (lunga) выкарыстоўваецца для пазначэння вельмі доўгіх нот бясконцай працягласці, да канца твора.

Калі штыль прысутнічае, ён накіраваны ўгару (з правай часткі галоўкі ноты) або ўніз (з левай часткі, за выключэннем доўгай ноты). У большасці выпадкаў штыль накіраваны ўніз, калі галоўка ноты знаходзіцца на цэнтральнай лініі нотаносца або вышэй за яе, у супрацьлеглых выпадках — угару. Сцяжок заўсёды малюецца справа ад штылю.

Калі дзве ці больш ноты, якія ў звычайным выглядзе маюць сцяжкі (восьмыя ноты і карацей), сустракаюцца паслядоўна, сцяжкі могуць быць заменены рэбрамі, як паказана справа. Восьмыя ноты злучаюцца адным рабром, шаснаццатыя — дзвюма, і гэтак далей. Ноты звычайна злучаюцца рэбрамі, толькі калі яны з’яўляюцца ў адной і той жа дзелі ў такце.

Мадыфікатары працягласці

Працягласць ноты можа быць павялічана даданнем кропкі пасля яе. Гэта кропка дадае да працягласці ноты працягласць наступнай «меншай» ноты, робячы яе ў 1,5 разы даўжэй. Дзве кропкі дадаюць да працягласці ноты працягласць дзвюх «меншых» нот, робячы яе ў 1,75 разв даўжэй. Вельмі рэдка дадаюцца тры кропкі, робячы працягласць ноты ў 1,875 разы даўжэй.

У некаторых выпадках працягласць ноты можа быць павялічана лігай. Напрыклад, палавінная нота, злігаваная з іншай палавіннай нотай, аднолькавай па вышыні з першай нотай, фактычна роўная цэлай ноце. Такія ноты (аднолькавыя па вышыні і злучаныя паміж сабой лігай) называюцца «залігаванымі». Пры такой залігоўцы другая і наступныя ноты не граюцца (не спяваюцца), а толькі вытрымліваюцца паказанага лігамі музычнага часу.

У музыцы сустракаюцца таксама асобныя віды рытмічнага дзялення, калі значэнне рытмічных працягласцей не супадае з іх «выпісаным» значэннем. Да такога дзялення адносяцца ўсе так званыя мульціолі — дуоль, трыёль, квартоль, квінтоль і т. д.

Гісторыя

Ужо ў мензуральной натацыі (XIII стагоддзе) працягласць пазначалася розным напісаннем нот і паўзаў. Указанні «прапорцыі» маглі павялічваць або памяншаць у вызначаную колькасць разоў уласнае значэнне ўсіх нот.

У тактавай натацыі (з XVII стагоддзя) ноты сталі паказваць толькі адносную працягласць (палову, чвэрць, восьмую і т. д. ад цэлай ноты), рэальнае значэнне якой залежала ад тэмпу.

Рытмічнае дзяленне, кропкі і лігі, трыёлі, квінтолі і т. д. ствараюць вялікую шматстатнасць працягласцей, спрыяюць вытанчанасці рытмічнай палітры ў музыцы.

У такце часавыя суадносіны падпарадкоўваюцца акцэнтным (па цяжары). Як адзін са сродкаў акцэнтуацыі працягласць можа быць заменена іншымі сродкамі, што адкрывае шырокі абшар агогіцы.

У музычным выкананні рэальныя працягласці адхіляюцца (часам вельмі далёка) ад паказаных нотамі.

Гл. таксама

  • Рытмічнае дзяленне
  • Асобныя віды рытмічнага дзялення
  • Сэмібрэвіс

Зноскі

  1. Працягласць // Большая российская энциклопедия. — Том 9. — Москва, 2007. — С. 119.

Літаратура

  • Длительность // Большая российская энциклопедия. — Том 9. — Москва, 2007. — С. 119—120.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.