Працэсуальнае права — частка норм прававой сістэмы, якая рэгулюе адносіны, што ўзнікаюць пры расследаванні злачынстваў, разглядзе і вырашэнні крымінальных і цывільных спраў. Працэсуальнае права непарыўна звязана з матэрыяльным правам, паколькі замацоўвае працэсуальныя формы, неабходныя для яго ажыццяўлення і абароны.

На Беларусі пры захаванні норм працэсуальнага права разглядаюцца справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, арбітражных і гаспадарчых спрэчках, а таксама ў парадку канстытуцыйнага судаводства.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.