Працоўная Расія
ПР
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1991
Тып леварадыкальная грамадска-палітычная арганізацыя
Віктар Іванавіч Анпілаў
Сайт trudross.ru (руск.)

Працоўная Расія (ПР) (руск.: Трудовая Россия) — расійская грамадска-палітычная арганізацыя марксісцка-ленінскага напрамку.

Непасрэднымі ідэйнымі папярэднікамі «Працоўнай Расіі» з’яўляліся нефармальныя аб’яднанні прыхільнікаў камуністычнага абнаўлення КПСС у 19881991 гадах: Аб’яднаны фронт працоўных СССР, Рух камуністычнай ініцыятывы, Саюз працоўных Масквы. Рух утварыўся першапачаткова як камітэт па арганізацыі мітынгу ў гонар кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада 1991 года ля маўзалея Леніну. Камітэт у далейшым стаў агульнарасійскім рухам «Працоўная Расія».

З 1991 па 1996 год рух супрацоўнічаў з Расійскай камуністычнай рабочай партыяй. З 2018 года большасць сяброў руху ўступіла ў шэрагі Аб’яднанай камуністычнай партыі. Перад парламенцкімі выбарамі 2021 года «Працоўная Расія» прыняла рашэнне аб падтрымцы КПРФ[1].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.