Прафесар Ікс | |
---|---|
Professor X | |
Інфармацыя пра выдавецтва | |
Выдавец | Marvel Comics |
Першае з'яўленне | X-Men № 1 (верасень 1963) |
Стваральнікі | Стэн Лі, Джэк Кірбі |
Інфармацыя пра героя | |
Узрост | 181 см. |
Вага | 86 кг. |
Каманды | Людзі Ікс |
Партнёры | Amelia Voght[d] і Gabrielle Haller[d] |
Галоўныя ворагі | Братэрства мутантаў, Апакаліпсіс |
Здольнасці | тэлепатыя, геніяльны інтэлект |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Прафесар Ікс» (англ.: Professor X), сапраўднае імя Чарлз/Шарль Фрэнсіс Ксаўе (Экзевіер, Ксаўер, Заўе) (англ.: Charles Francis Xavier) — персанаж, супергерой, які з’явіўся ў коміксах выдавецтва «Marvel Comics», вядомы як лідар і заснавальнік Людзей Ікс. Створаны сцэнарыстам Стэнам Лі і мастаком Джэкам Кірбі, персанаж з’явіўся ў першым коміксе пра Людзей Ікс у верасні 1963.
Ксаўер — прадстаўнік падвіда людзей, вядомага як мутанты, якія нараджаюцца са звышчалавечымі здольнасцямі. Ён выключна моцны тэлепат, які здольны чытаць думкі іншых людзей і кантраляваць іх. Каб даць прытулак і выхоўваць мутантаў з усяго свету, ён кіруе прыватнай школай у сядзібе Ікс. Ксаўе таксама імкнецца служыць агульнаму дабру, прасоўваючы мірнае суіснаванне і роўнасць паміж людзьмі і мутантамі ў свеце, дзе шырока распаўсюджаны фанатычны анты-мутантавы рух.
На працягу большай часткі гісторыі персанажа, Ксаўер пакутуе паралічам ніжніх канечнасцяў і перасоўваецца ў мадыфікаваным інвалідным крэсле. Ксаўе — геній, вядучы аўтарытэт у галіне генетыкі і адзін з самых магутных тэлепатаў-мутантаў у свеце. Ён распрацаваў Цэрэбра і іншае абсталяванне для ўзмацнення псіянічных здольнасцяў, а таксама для выяўлення і адсочвання людзей з мутантавым генам.
Сілы і здольнасці
Прафесар Х валодае моцнымі здольнасцямі тэлепата: ён можа чытаць думкі, выклікаць ілюзіі, часовы параліч, страту памяці аб якой-небудзь падзеі ці поўную амнэзію, пасылаць моцныя псіхічныя хвалі, а таксама адчуваць прысутнасць іншых мутантаў-тэлепатаў ў невялікім радыюсе.
Разам з Магнэта, прафесар Х прыдумаў і сканструяваў сістэму Цэрэбра — суперкамп'ютар, змешчаны ў спецыяльным пакоі, здольны знаходзіць мутантаў на вялізарнай тэрыторыі. Моц Цэрэбра ўзмацняецца, калі злучаецца з тэлепатычнай здольнасцю Ксавэрыя або іншага мутанта.
Біяграфія
Чарлз Ксаўе нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям'і багатага вучонага-ядзершчыка Браяна Ксаўе і Шэран Ксаўе. Сям'я жыла ў вельмі вялікім асабняку ў акрузе Уэстчэстэр з-за багацця, якое прынеслі ім ядзерныя даследаванні яго бацькі. Пазней Чарлз вырастае і паступае ў Пембрук-каледж Оксфардскага ўніверсітэта, дзе атрымлівае прафесарскую ступень у галіне генэтыкі, а затым некалькі гадоў жыве спачатку ў Оксфардзе, а затым у Лондане. Уступаючы ў позняе юнацтва, Ксавэрыя атрымлівае ў спадчыну асабняк, у якім ён вырас, што дазваляе яму ператварыць яго ў Школу Ксаўе для адораных дзяцей, якую ён адкрывае разам з першымі Людзьмі Ікс.
Першыя пяць вучняў Ксавэрыя — Цыклоп, Айсмэн, Анёл, Звер і Фенікс становяцца арыгінальнымі Людзьмі Ікс. Пасля таго, як ён завяршае набор першапачатковай каманды Людзей Ікс, ён адпраўляе іх у бой з Магнэта.
Сярод перашкод, з якімі сутыкаецца Ксаўер, — яго стары сябар Магнэта, які стаў прыхільнікам перавагі мутантаў над людзьмі і які лічыць, што адзіным рашэннем праблемы пераследу мутантаў з’яўляецца панаванне над чалавецтвам.
Фільмы
У фільмах Людзі Ікс, Людзі Ікс 2, Людзі Ікс: Апошняя бітва, Людзі Ікс: Расамаха, Расамаха, Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні Чарлза грае Патрык Сцюарт. Як і ў коміксах, ён перасоўваецца ў інвалідным крэсле і мае тэлепатычныя здольнасці. У фільмах Людзі Ікс: Першы клас, Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні і Людзі Ікс: Апакаліпсіс яшчэ маладога Ксаўе грае Джэймс Макэвой. Ён прадстаўлены лідарам першых Людзей Ікс і сябрам маладога Магнэта. У фільме Доктар Стрэндж: У мульцісусвеце вар'яцтва Патрык Сцюарт грае Ксаўе з паралельнага сусвету, лідара Ілюмінатаў.