Славутасць | |
Прафесарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі | |
---|---|
54°17′38″ пн. ш. 30°59′26″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000433 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прафесарскі корпус — будынак у г. Горкі, знаходзіцца на паўночай ускраіне ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Архітэктура
Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Трохпавярховы будынак з высокім паўпадвалам, у плане прамавугольны. Сіметрычныя фасады вылучаны рызалітамі, аформлены па вуглах руставанымі лапаткамі. Над рызалітам галоўнага фасада — ступеньчаты атык з арнаментам на карнізе. 1-ы паверх аддзелены ад 2-га карнізам, на галоўным фасадзе гарызантальна руставаны. Сцены на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў члянёны лапаткамі. Аконныя праёмы ў ліштвах. У цэнтральнай частцы будынка ў межах рызалітаў 2 лесвічныя клеткі.
Літаратура
- 868. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — С. 188. — 408 с., іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прафесарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Прафесарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі на сайце «Архіварта»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.