Прафесарская калонія | |
---|---|
Професорська колонія | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Лычакіўскі раён |
Першае згадванне | канец ХІХ ст. |
Год уключэння ў межы горада | пачатак ХХ ст. |
Прафесарская калонія (укр.: Профе́сорська коло́нія) — мясцовасць у Лычакіўскім раёне Львова, якая пятлёй чыгункі Підзамчэ — Лычакіў аддзеленая ад суседніх мясцовасцяў — Лычакіў, Крыўчыці і Шаўчэнкаўскі гай.
Агульная характарыстыка
Прафесарская калонія паўстала на мяжы ХІХ і ХХ ст. як раён віл і асабнякоў на адным са спрыяльных для пражывання ўзвышшаў львоўскіх ваколіц. Забудова мясцовасці пераважна адна-, двух-, трохпавярховая 1930-х гг. у стылі канструктывізму. Акрамя таго ў 1950-х гг. тут было пабудавана некалькі барачных будынкаў, потым — дамы пачатку 1960-х гг. і сучасныя прыватныя аднакватэрныя дамы 2000-х гг.
Жыллё ў Прафесарскай калоніі, дзе слабы транспартны рух і шмат зялёных насаджэнняў, лічыцца ў Львове даволі прэстыжнымі.
Раён характэрны тым, што праезная частка большасці ягоных вулачак вельмі вузкая (на адну машыну), яны выкладзены пераважна дробным чорным брукам.
У Прафесарскай калоніі пражывалі свайго часу таксама некаторыя ўкраінскія літаратары, сярод якіх Ірына Вільдэ, Мікалай Вінграноўскі і Раман Дзідула.