Тыпы пластыд
Тыпы пластыд

Пратэінапласты — тып пластыдаўлейкапластаў, якія назапашваюць бялкі. Бялкі назапашваюцца ў іх у відзе крышталёў, акрамя таго, пратэінапласты могуць быць пунктамі ферментатыўнай актыўнасці, у якой задзейнічаны змяшчаныя ў іх бялкі. Хоць усе пластыды ўтрымліваюць бялкі ў высокіх канцэнтрацыях, толькі ў пратэінапластах, як было высветлена ў 1960-х і 1970-х гадах, утрымліваюцца буйныя бялковыя ўключэнні, бачныя як у светлавы, так і ў электронны мікраскоп. Дагэтуль невядома, ці спецыялізуюцца яны выключна на назапашванні бялкоў, падобна да таго як амілапласты назапашваюць крухмал і элаяпластытлушчы.

У 2007 годзе было заўважана, што ў папярэднія 25 гадоў не было праведзена ніякіх даследаванняў па пратэінапластах[1].

Пратэінапласты выяўлены ў шматлікім насенні, напрыклад, насенні бразільскага арэха (Bertholletia excelsa) і арахіса культурнага (Arachis hypogaea).

Зноскі

  1. Wise, Robert (2007). "1". The Diversity of Plastid Form and Function (PDF). Springer.(недаступная спасылка)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.