Прато́ній — звязаная квантавамеханічная сістэма, якая складаецца з пратона і антыпратона.

Уласцівасці

Пратоній нестабільны і хутка распадаецца. Час жыцця пратонія складае ад 10−11 сек у ніжніх станах з n = 1 да 10−6 сек у верхніх станах з n = 30[1]. Працэс анігіляцыі пратонія пачынаецца з ператварэння пратон-антыпратоннай пары ў пі-мезоны і завяршаецца распадам пі-мезонаў на фатоны, электроны, пазітроны, нейтрына і антынейтрына[2]. Найбольшую частку энергіі анігіляцыі, прыкладна 50 %, забіраюць нейтрына і антынейтрына, 16 % прыходзіцца на электроны і пазітроны[3]. Бораўскі радыус арбіты пратонія ў 918 раз меншы чым у атама вадароду. Асноўная асаблівасць структуры тэрмаў пратонія заключаецца ў расшчапленні тэрмаў парастану (спін роўны нулю) і ортастану (спін роўны адзінцы)[4]. Таксама на структуру спектральнага тэрма аказвае ўплыў ядзернае ўзаемадзеянне.

Зноскі

  1. Власов, 1966, с. 102.
  2. Власов, 1966, с. 104.
  3. Власов, 1966, с. 109.
  4. Власов, 1966, с. 99.

Літаратура

  • Власов Н. А. Антивещество. — М.: Атомиздат, 1966. — 184 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.