Пратаза́н (ад ням.: Partisane) — халодная зброя, кап’ё з плоскім і доўгім металічным наканечнікам на дрэўку даўжынёй да 2,5 м і больш.
Наканечнік пратазана ўпрыгожвалі арнаментам. Дрэўка мела размалёўку або ўпрыгожвалася аксамітам і шоўкам. У XVI ст. пратазаны з’яўляліся зброяй ландскнехтаў. У XVII ст. страцілі баявое прызначэнне і сталі зброяй целаахоўнікаў манархаў і асоб каралеўскай крыві.
У Расіі пратазан (пад назвай эспатон) да пачатку XIX ст. знаходзіўся на ўзбраенні штаб- і обер-афіцэраў у якасці цырыманіяльнай зброі.
Літаратура
- Пратазан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 22. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
- Протазан (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пратазан
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.