Праспект Янкі Купалы Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Луненская, Бульвар 60-годдзя Кастрычніка |
Назва ў гонар | Янка Купала |
Праспект Янкі Купалы — праспект у занёманскай частцы Гродна, адна з галоўных магістраляў. Даўжыня — каля 2500 м. Праходзіць ад вуліцы Перамогі да вуліцы Кабяка. Перасякае вуліцы Гая, Пестрака, праспект Кляцкова.
У асноўным 5-ці і 9-ці павярховая жылая забудова. На праспекце знаходзяцца ўніверсам «Брэст», гасцініца «Турыст», аўтобусны парк №1, крамы, іншыя камерцыйныя і адміністрацыйныя ўстановы. На ўсім працягу праспекта ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус і тралейбус.
Названы ў пачатку 1990-х гадоў у гонар беларускага класіка Янкі Купалы.
Гісторыя
Старыя назвы — Луненская (да 1977), Бульвар 60-годдзя Кастрычніка (1977 — пач. 1990-х)
Аб'екты
- Гасцініца «Турыст»
- Універсам «Брэст»
- Аўтобусны парк №1.
Літаратура
Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
![]() | |
---|---|
Плошчы |
|
Шашы |
|
Праспекты |
|
Вуліцы |
|
Завулкі |
|
Бульвары | Ленінскага Камсамола |
Праезды |
|
Тупікі |
|
Іншыя | Рамесны ўезд |