Праспект Шміта
праспект
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Кастрычніцкі раён
Працягласць 4984 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праспект Шміта (руск.: проспект Шмидта) — праспект у паўднёва-заходняй частцы Магілёва, пераважна ў Задняпроўскім жылым раёне. Адна з галоўных транспартных магістраляў[1].

Гісторыя

Праспект пачаў фарміравацца ў 1960-я гады, калі па генеральным плане 1967—1970 пачалася комплексная забудова паўднёвай ускраіны горада (былое Лупалаўскае прадмесце) 5-, 9-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі. Названы ў 1967 у гонар О. Ю. Шміта. Па генеральным плане 1980—1981 праспект уваходзіў у перспектыўную зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна[1].

Размяшчэнне

Арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, пасля скрыжавання з Габраўскай вуліцай арыентаваны з поўначы на поўдзень. Пачынаецца ад моста на скрыжаванні вуліцы Чалюскінцаў з Касманаўтаў, праспект перасякае Заводскую вуліцу, раку Дняпро па жалезабетонным мосце, плошчу Гагарына, вуліцу Мікалая Астроўскага, вул. Габраўскую. Да яго прылягаюць вуліца Сіманава, мікрараёны Задняпроўе-1, −3. Завяршаецца каля смеццеперапрацоўчага завода. Працягласць праспекта складае 4984 м[1].

Забудова

На праспекце размешчаны тэхналагічны інстытут, рэстаран «Ясень», інтэрнаты ВА «Хімвалакно» і хіміка-тэхналагічнага тэхнікума. На першых паверхах жылых дамоў размешчаны харчовыя крамы, крамы агароднінны, галантарэі і трыкатажу, камісійная, аптэка, атэлье праката, салон-крама «Мэбля», 2 бібліятэкі, гасцініца ВА «Хімвалакно», дамавая кухня, спарткомплекс, пункт праката турысцкага рыштунку[1].

Няцотны бок

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання
Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 3 імя М. М. Салдатава

Цотны бок

  • № 20 — гасцініца ААТ «Магілёўхімвалакно».
  • № 46 — рэстаран «Ясень».
  • Паўднёва-Усходнія (Лаўсанаўскія) могілкі.
  • № 106а — Магілёўская ЦЭЦ-2.

Паркі і скверы

Мемарыяльны комплекс на месцы Лупалаўскага лагера

На месцы былога Лупалаўскага лагера смерці створаны мемарыяльны комплекс. На ўчастку паміж вуліцай М. Астроўскага і Габраўскай з захаду да праспекта прылягае парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка[1].

Мемарыяльныя дошкі

Мемарыяльная дошка Міхаілу Салдатаву на дзіцячай школе мастацтваў № 3

На доме № 6 устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Шміта[1], на дзіцячай школе мастацтваў № 3 мемарыяльная дошка Міхаілу Салдатаву.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Шмидта проспект // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура

  • Шмидта проспект // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.