Праспект Сцяпана Бандэры Кіеў | |
---|---|
укр.: Проспект Степана Бандери | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна |
![]() |
Горад | Кіеў |
Акруга |
Курэнёўка, Абалонь, Пэтрыўка |
Раён |
Абалонскі, Падольскі раён |
Працягласць | 4,5 км |
Ранейшыя назвы | Лугава-Станцыённая вуліца, Агародны тупик, Чырвонаказацкая вуліца, проспект Чырвоных Казакоў, Маскоўскі праспект |
Назва ў гонар | Сцяпан Бандэра |
Паштовы індэкс | 04073, 04655 |
![]() |
Праспект Сцяпана Бандэры (укр.: Проспе́кт Степана Бандери) — праспект у Абалонскім і Пячэрскім раёнах Кіева, мясцовасці Курэнёўка, Пэтрыўка, жылы масіў Абалонь (уздоўж Вербнага возера). Праходзіць ад Кірылаўскай і Курэнёўскай вуліц да Маскоўскага моста.
На адрэзку паміж Новаканстанцінаўскай вуліцай і Маскоўскім мастом праспект складае частку Малую Акруговую дарогу.
Гісторыя
Утварыўся ў першай палове ХХ стагоддзя як злучэнне вуліц Лугава-Станцыённай (паміж Кірылаўскай вуліцай і чыгункай) і Агароднага тупіка, якія ў 1961 былі аб'яднаны пад назвай Чырвонаказацкая вуліца. У 1976 годзе, пасля працягу ў бок Маскоўскага моста і пашырэння, пераўтварэння яе ў хуткасную магістраль, вуліца атрымлівае назву «праспект Чырвоных Казакоў» у гонар ваенных фарміраванняў Чырвоных Казакоў. Распараджэннем Кіеўскага гарадскога савета ад 18 жнiўня 2004 года перайменаваны ў Маскоўскі праспект, а 7 ліпеня 2016 года на сесійным пасяджэнні дэпутаты Кіеўскага савета прагаласавалі за перайменаванне праспекта ў гонар Сцяпана Бандэры [1]. Рашэнне ўступіла ў сілу пасля афіцыйнай публікацыі ў газеце «Храшчацік» 9 жніўня 2016 года.
Транспарт
У пачатку праспекта, па Кірылаўскай вуліцы праходзяць трамвайныя шляхі з Падола ў бок Абалоні і Мінскага масіва.
Праз праспект праходзяць мноства аўтобусных і траллейбусных маршрутаў, асноўны паток якіх накіраваны ад метро Пачайна ў бок Траешчыны.
У заходняй частцы праспекта знаходзіцца чыгуначная станцыя Зеніт.
Зноскі
- ↑ У гонар каго назвалі вуліцы Кіева, — БезТАБУ, 7 ліпеня 2016 (укр.)
Спасылкі
- Маскоўскі праспект на сэрвісе Яндэкс.Панарамы. (руск.)
- Вэб-энцыклапедыя Кіева (укр.)