Праспект Перамогі (да 1985 года — Смаленскі праспект) — магістраль у паўднёва-ўсходняй частцы Віцебска ў Першамайскім раёне. Даўжыня — 2800 м ад Маскоўскага праспекта да мікрараёна Поўдзень-7A. Праспект пачаў фармавацца ў 1970-х гадах на тэрыторыі ўрочышча Сакольнікі. Забудаваны пераважна дзевяціпавярховымі дамамі. Перасякае праспект Будаўнікоў, вуліцы Воінаў Інтэрнацыяналістаў, Чкалава і Медыцынскую. Сустрэчныя поласы руху праезжай часткі падзеленыя траўнікам.
На скрыжаванні з праспектам Будаўнікоў размешчаны Лядовы палац спорту. На ўчастку паміж праспектам Будаўнікоў і вуліцай Воінаў Інтэрнацыяналістаў да праспекта прымыкае парк 1000-годдзя.
Літаратура
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.