Касманаўтаў праспект Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Чыгуначны |
Гістарычны раён | вёска Ціценкі |
Працягласць | 2400 м |
Тралейбусныя маршруты | 10, 11, 11а, 12, 12а, 17, 18, 21 |
Аўтобусныя маршруты | 5, 5а, 6, 8, 8а, 8б, 9, 10, 10а, 10б, 11, 22, 22а, 25, 25а, 25в, 41, 48, 50, 50а |
Ранейшыя назвы | Ціценская |
Паштовы індэкс | 246004, 246010, 246018 і 246031 |
З'явілася | 1930-я |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праспект Касманаўтаў (былая Ціценская) — адна з буйнейшых магістраляў Чыгуначнага раёна горада Гомеля. Названая ў 1965 годзе ў гонар савецкіх касманаўтаў. Працягласць 2150 м, ад пуцеправода «Сельмашаўскі» да вуліцы Магілёўскай.
Перасякае вуліцы
- Якуба Коласа
- Барыса Царыкава
- Працоўная
- Дворнікава
- 50 год завода Гомсельмаш
- Багданава
- Гайская
- Сельмашаўская 1-я
- Азёрную
- Яфрэмава
- Осіпава
- Багдановіча
- Тэкстыльную
- Магілёўскую
Гісторыя
Пачаў фармавацца ў 1930-я гады, калі ў сувязі з будаўніцтвам завода «Гомсельмаш» пачала забудоўвацца гэтая частка раёна. Сучаснае аблічча праспекта пачало складацца у 2-й палове 1960-х гадоў. У канцы 1960- 70-х гадоў пабудаваны шэраг 3-5-павярховых жылых дамоў, у 1980-я гады пабудаваны 9-, 12-павярховыя дамы. У 1986 годзе пабудаваны першы ў Гомелі падземны пераход, у 1990 годзе — Палац моладзі.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праспект Касманаўтаў (Гомель)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.