Праспект Дзяржынскага Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі |
Працягласць | 7,8 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Тралейбусныя маршруты | 8, 10, 12, 23, 36, 39, 40, 53 |
Аўтобусныя маршруты | 49, 57, 74с, 84, 118 |
Назва ў гонар | Ф. Э. Дзяржынскага |
Дзяржаўныя ўстановы | Адміністрацыя Маскоўскага раёна, Суд Маскоўскага раёна. |
Навучальныя ўстановы | Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Паркі | Парк імя Міхаіла Паўлава |
Паштовы індэкс | 220025 |
![]() |
Праспект Дзяржынскага — магістральная вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Фелікса Дзяржынскага (1877—1926), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча СССР.
Праспект даўжынёй каля 7,8 км ідзе ад плошчы Багушэвіча ў цэнтральнай частцы горада на паўднёвы захад і канчаецца каля Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Да 1977 года называўся вул. Савецкіх пагранічнікаў.
Гісторыя
У сярэдзіне сямідзясятых гадоў было вырашана пабудаваць вуліцу-дублёр Ленінскага праспекту для выезду ў брэсцкім кірунку. Прыкладна ў гэты час пашырылі вуліцу Нямігу і падоўжылі яе да цяперашняй плошчы Францішка Багушэвіча — з гэтага месца мела пачынацца новая магістральная вуліца на паўднёвы захад. У 1977 годзе вуліцу Савецкіх пагранічнікаў перайменавалі ў праспект Дзяржынскага. У шматлікіх крыніцах указана, што перайменаванне адбылося ў 1979-м, аднак на самой справе ў гэтым годзе скончыўся першы этап рэканстукцыі праспекта, а новае імя магістраль атрымала да 100-годдзя нараджэння Ф. Э. Дзяржынскага — у 1977-м.[1]
Прыкладна ў 1984, была пабудавана транспартная развязка з праспектам Жукава.
З 2009[2] па 2014 годы праводзілася рэканструкцыя праспекту, праездная частка была пашырана да 8 палосаў, адкрыты дзве транспартныя развязкі, пабудавана 8 падземных пешаходных пераходаў, зроблены шырокія тратуары[3], адкрыты 4 станцыі метро.
Славутасці
- Мемарыял «Памяць»
- Будынак Адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска (дом 10) [4]
- Гатэль «Renaissance Minsk Hotel» [5]
- Бізнес-цэнтр «Rubin Plaza» [6]
- Офісны цэнтр «Omega Tower» [7]
- Сямейна-забаўляльны цэнтр «Тытан» [8]
- Гандлёвыя цэнтры «Кірмаш», «Prostore»
- № 83 — навучальны комплекс Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (1980, архітэктар Э. Гальдштэйн, Ю. Бічан)[9].
- Будынак суда Маскоўскага раёна Мінска
- Студэнцкая вёска
- Парк імя Міхаіла Паўлава
- Курганны могільнік пры з’ездзе з МКАД (
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713В000095)[10]
Развязкі
- Праспект Дзяржынскага праходзіць над праспектам Жукава (адзіная ў Беларусі трохузроўневая транспартная развязка)
- Праспект Дзяржынскага праходзіць па верхнім ўзроўні ў развязцы з вуліцай Алібегава
- Праспект Дзяржынскага праходзіць пад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай
Грамадскі транспарт
Па праспекце Дзяржынскага пракладзены аўтобусныя і тралейбусныя маршруты грамадскага транспарту. Маюцца чатыры дзеючыя станцыі метро: Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка — на скрыжаваннях з вуліцамі Шчорса, Гурскага, Голубева і Ясеніна адпаведна.
Забудова
![](../I/Belarusian_flag_on_Dzerzhinskogo_avenue.jpg.webp)
- № 9 — жылы дом (2011; архітэктары Я. Урбан, Г. Урбан і інш.)[11].
- Студэнцкая вёска. Комплекс запраектаваны ў 2007—2009 гадах (архітэктары-горадабудаўнікі — брыгада Г. Я. Перлінай, аўтары асобных будынкаў — архітэктары І. М. Гаўрыленка, І. А. Скарабагатая, Я. С. Урбан і інш.). Будаўніцтва ўсяго комплексу завершана ў 2010—2011 гадах, а будаўніцтва вышыннага інтэрната для аспірантаў у 2019 годзе. Аб’ект узнагароджаны Гран-пры конкурсу на лепшы праект і пабудову 2019 года[12].
Галерэя
- Развязка праспект Дзяржынскага / праспект Жукава
- Развязка праспект Дзяржынскага / праспект Жукава падчас будаўніцтва
- Праспект Дзяржынскага ля станцыі метро Міхалова
- Праспект Дзяржынскага ля станцыі метро Пятроўшчына
- Развязка праспект Дзяржынскага / МКАД
Зноскі
- ↑ Праспект Дзяржынскага: адрэзак гісторыі. Архівавана 21 верасня 2015.
- ↑ Рэканструкцыя праспекта Дзяржынскага пачнецца ў мае гэтага года
- ↑ У Мінску адкрыты для руху праспект Дзяржынскага(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2014. Праверана 9 снежня 2014.
- ↑ Таццяна Каліціна: «Ведаю, як дапамагчы» // Святлана Фралянкова, Газета «Минский курьер» — № 4 (2080), 4 жніўня 2010(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 снежня 2014.
- ↑ Renaissance Minsk Hotel Архівавана 11 снежня 2014.
- ↑ Rubin Plaza
- ↑ Omega Tower Архівавана 1 лютага 2015.
- ↑ Сямейна-забаўляльны цэнтр «Тытан»
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Заяц, Ю. А. Лошыцкія курганныя могільнікі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 25. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- ↑ МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020
- ↑ МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праспект Дзяржынскага (Мінск)