Праспект Андрашы ў 1896 годзе. Злева — будынак опернага тэатра

Праспект А́ндрашы (венг.: Andrássy út) — парадны праспект венгерскай сталіцы. За сваё велічнае элегантнае аблічча праспект завуць будапешцкімі Елісейскімі Палямі. Носіць імя міністра замежных спраў Аўстра-Венгрыі Дзьюлы Андрашы. Праспект даўжынёй 2,5 км злучае плошчу Ферэнца Дэака з плошчай Герояў і Гарадскім паркам. Пад праспектам Андрашы пракладзена першая галіна найстарэйшага ў кантынентальнай Еўропе метрапалітэна.

Праспект Андрашы быў пабудаваны ў сувязі са святкаваннем тысячагоддзя здабыцця венграмі радзімы, якое адзначалася ў 1896 годзе, па грандыёзным праекце архітэктара Міклаша Ібля з прыцягненнем шматлікіх знакамітых архітэктараў таго часу, у тым ліку Эдзёна Лехнера. Праект прадугледжваў знос больш за дзвесце дамоў і замену іх новымі, выкананымі ў псеўдагістарычным стылі, а рэалізацыя праекта заняла сорак гадоў. У 1885 годзе новы праспект у Пешце стаў адной з самых пампезных вуліц Еўропы. Праспект некалькі разоў змяняў сваю назву: першапачатковы Радыяльны праспект спачатку быў пераназваны ў праспект Андрашы, затым пасля Другой сусветнай вайны насіў імя Сталіна. У рэвалюцыйным 1956 годзе быў пераназваны ў праспект Моладзі, а далей аж да 1989 года зваўся праспектам Народнай рэспублікі. У 2002 годзе праспект Андрашы быў унесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Асноўныя славутасці

Гл. таксама

Літаратура

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 400
рус.англ.фр.
  • Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
  • Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.