Прасла — частка сцяны каркаснай канструкцыі або плоту з пакладзеных гарызантальна бярвенняў, брусоў, жэрдак між двума вертыкальнымі слупамі (шуламі); частка сцяны між дзвюма абарончымі вежамі, бастэямі або бастыёнамі.
З асобных драўляных праслаў будавалі пераважна гаспадарчыя збудаванні — хлявы, гумны і іншае, у т.зв. закідной тэхніцы.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
Спасылкі
- Прасла // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.