![](../I/%D0%9F%D1%80%D0%BE%D1%81%D0%B5%D0%BA%D0%B0_%D0%BF%D0%BE%D0%B4_%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%81%D1%83_%D0%BD%D0%B0_%D0%9E%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B5.JPG.webp)
Прасека пад будучую аўтадарогу Кінешма — Астроўскае
Прасека — вузкая паласа, якую прасякаюць у лесе з мэтай абазначэння межаў лясных кварталаў, пры тапаграфічнай здымцы, розных пошуках, пракладцы ліній электраперадач, трубаправодаў, для прасоўвання войскаў і баявой тэхнікі, для абароны лесу ад пашкоджанняў пажарамі і інш.
Пры лесаўпарадкаванні праводзяць прасечку і расчыстку квартальных прасек на шырыню 0,5 метраў, а пашырэнне іх да 4 метраў ажыццяўляецца ў наступныя гады работнікамі лясгаса[1].
У раўнінных лясах прасека падзяляе лес на кварталы, якія з’яўляюцца гаспадарчымі адзінкамі. Звычайна шырыня прасекі 2-6 метраў, але часам супрацьпажарныя прасекі і прасекі, служачыя дарогамі, маюць шырыню да 10 метраў і больш[2].
Зноскі
- ↑ Энциклопедия лесного хозяйства. — М.: ВНИИЛМ, 2006. — Т. 2. — С. 350. — 416 с. — ISBN 5-94737-023-9.
- ↑ Просека // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.