Прамянёвапёрыя рыбы | |||||||||||||||||||||||
![]() Акунь звычайны (Perca fluviatilis) | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Actinopterygii | |||||||||||||||||||||||
Падкласы і інфракласы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Геахраналогія | |||||||||||||||||||||||
|
Прамянёвапёрыя рыбы (Actinopterygii) — клас рыб з надкласу касцявых рыб[1][2]. Пераважная большасць вядомых сучасных відаў рыб (звыш 20 000 або каля 95 %) адносяцца да прамянёвапёрых.
Апісанне
Маюць разначтайную форму цела. Унутраных ноздраў няма, дзве пары вонкавых насавых адтулін знаходзяцца блізка адна ад другой у выразцы на насавой косці. Арбіты вачэй вялікія, маюць пярэднебакавое становішча. Жаберная накрыўка добра развітая. Сківічная дуга рухома сучляняецца з чэрапам.
Шкілет рыб з’яўляецца апорай для прымацавання мышц і аховай для ўнутраных органаў. Парныя плаўнікі не маюць мясістай асновы і падтрымліваюцца радыяльнымі элементамі, непарныя складаюцца з асобных радыялій, якія не здіваюцца ў базальныя пласцінкі. Спінны плаўнік звычайна адзін, але бывае два-тры і больш. Форма хваставога плаўніка вар'іруе ад гетэрацэркальнай да гомацэркальнай.
Шкілет касцістых рыб складаецца са шкілета галавы — чэрапа, пазваночніка, шкілета парных і няпарных плаўнікоў (плаўніковых прамянёў) і іх паясоў. Апорай для касцей грудных плаўнікоў служыць плечавы пояс, які складаецца з лапатак і каракоідаў, а для брушных плаўнікоў — тазавы пояс. Чэрап мае два аддзелы: мазгавы і вісцэральны. Косці мазгавога аддзела ахоўваюць галаўны мозг рыбы. Вісцэральны аддзел чэрапа мае верхнія і рухомыя ніжнія сківіцы. З дапамогай сківіц рыбы хапаюць і ўтрымліваюць здабычу. З чэрапам нерухома зрастаецца пазваночнік. Ён утвораны шматлікімі рухома злучанымі пазванкамі. У тулаўным аддзеле да пазванкоў прымацаваны рэбры, якія ахоўваюць унутраныя органы. У хваставым аддзеле пазваночніка рэбраў няма.
Храстковыя ганоіды захавалі многія старажытныя адзнакі: ёсць хорда, чэрап у значнай ступені храстковы, адсутнічаюць целы пазванкоў.
Тулава ў найбольш прымітыўных, старажытных груп рыб пакрыта рамбічнай ганоіднай луской, у эвалюцыйна больш развітых — костнай ганоіднай ці ктэноіднай, або ўвогуле без лускі.
Зноскі
- ↑ Класіфікацыя прамянёвапёрых рыб на сайце ITIS (англ.)
- ↑ Таксанамія прамянёвапёрых рыб на сайце NCBI (англ.)
Літаратура
- Петрыкаў А. М. Прамянёвапёрыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 11. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).