
Прамавугольны трохвугольнік — гэта трохвугольнік, у якім адзін вугал прамы (гэта значыць складае 90 градусаў).
Суадносіны паміж бакамі і вугламі прамавугольнага трохвугольніка ляжаць у аснове трыганаметрыі.
Звязаныя азначэнні
- Бок, супрацьлеглы да прамога вугла, называецца гіпатэнузай (бок c на малюнку вышэй).
- Бакі, прылеглыя да прамога вугла, называюцца катэтамі. Бок a можа быць ідэнтыфікаваны як прылеглы да вугла B і процілеглы да вугла A, а бок b — як прылеглы да вугла A і процілеглы да В.
Тыпы прамавугольных трохвугольнікаў
- Калі даўжыні ўсіх трох бакоў прамавугольнага трохвугольніка з'яўляюцца цэлымі лікамі, то трохвугольнік завецца піфагоравым трохвугольнікам, а даўжыні яго бакоў утвараюць так званую піфагораву тройку.
Прыкметы роўнасці прамавугольных трохвугольнікаў
- Па двух катэтах
Калі катэты аднаго прамавугольнага трохвугольніка адпаведна роўныя катэтам іншага прамавугольнага трохвугольніка, то такія трохвугольнікі роўныя.
- Па катэтах і вострым вугле
Калі катэт і прылеглы да яго востры вугал аднаго прамавугольнага трохвугольніка адпаведна роўныя катэту і прылегламу да яго востраму вуглу іншага прамавугольнага трохвугольніка, то такія трохвугольнікі роўныя.
- Па гіпатэнузе і вострым вугле
Калі гіпатэнуза і востры вугал аднаго прамавугольнага трохвугольніка адпаведна роўныя гіпатэнузе і востраму вуглу іншага прамавугольнага трохвугольніка, то такія трохвугольнікі роўныя.
- Па гіпатэнузе і катэту
Калі гіпатэнуза і катэт аднаго прамавугольнага трохвугольніка роўныя гіпатэнузе і катэту іншага прамавугольнага трохвугольніка, то такія трохвугольнікі роўныя.
Уласцівасці
Далей мяркуем, што і даўжыні катэтаў, а даўжыня гіпатэнузы
- Плошча прамавугольнага трохвугольніка роўная палове здабытку двух яго катэтаў. Гэта значыць,
- Для медыян , і выконваюцца наступныя суадносіны:
- У прыватнасці, медыяна, якая падае на гіпатэнузу, роўная палове гіпатэнузы.
Вышыня

Калі вышыня праведзена з вяршыні з прамым вуглом да гіпатэнузы, то трохвугольнік дзеліцца на два меншыя трохвугольнікі, падобныя зыходнаму і падобныя адзін аднаму. З гэтага вынікае:
- Вышыня ёсць сярэдняе геаметрычнае (сярэдняе прапарцыянальнае) двух сегментаў гіпатэнузы.
- Кожны катэт трохвугольніка ёсць сярэдняе прапарцыянальнае гіпатэнузы і сумежных сегментаў.
- Справядлівыя суадносіны:
- (часам гэта называюць тэарэмай вышыні прамавугольнага трохвугольніка)
- дзе a, b, c, d, e, f паказаныя на дыяграме.[1] Такім чынам:
Іншыя ўласцівасці
Радыус упісанай акружнасці ў прамавугольны трохвугольнік з катэтамі , і гіпатэнузай роўны:
Калі адрэзкі даўжынёй і , выходныя з вяршыні C, дзеляць гіпатэнузу на тры роўныя адрэзкі даўжыні c/3, то:[4]
Прамавугольны трохвугольнік з'яўляецца адзіным трохвугольнікам з двума, а не трыма, упісанымі квадратамі, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго.[5]
Хай h і s (h>s) — бакі двух квадратаў, упісаных у прамавугольны трохвугольнік з гіпатэнузай c. Тады:
Перыметр прамавугольнага трохвугольніка роўны суме радыусаў упісанай і трох апісаных акружнасцей.
Зноскі
- ↑ Wentworth p. 156
- ↑ Voles, Roger, «Integer solutions of ,» Mathematical Gazette 83, July 1999, 269—271.
- ↑ Richinick, Jennifer, "The upside-down Pythagorean Theorem, " Mathematical Gazette 92, July 2008, 313—317.
- ↑ Posamentier, Alfred S., and Salkind, Charles T. Challenging Problems in Geometry, Dover, 1996.
- ↑ Bailey, Herbert, and DeTemple, Duane, «Squares inscribed in angles and triangles», Mathematics Magazine 71(4), 1998, 278—284.
Спасылкі
- Calculator for right triangles Архівавана 30 верасня 2017.
- Wentworth, G.A. (1895). A Text-Book of Geometry. Ginn & Co.