Праліў Лонга? | |
---|---|
руск.: Лонга пролив | |
Характарыстыкі | |
Найбольшая глыбіня | 50 м |
Размяшчэнне | |
70°10′00″ пн. ш. 178°10′00″ у. д. | |
Вышэйстаячая акваторыя | Паўночны Ледавіты акіян |
Раздзяляе | Усходне-Сібірскае мора і Чукоцкае мора |
Краіна | |
Праліў Лонга — праліў, які аддзяляе востраў Урангеля ад мацерыковай часткі Расіі, злучае Усходне-Сібірскае мора з Чукоцкім. Названы ў гонар капітана амерыканскага кітабойнага судна Томаса Лонга, адкрыўшага ў 1867 годзе востраў Урангеля.
Даўжыня праліва 128 км, найменшая шырыня — 146 км. Найменшая глыбіня — 36 м. Вялікую частку года праліў пакрыты льдамі.
Па праліву праходзіць Паўночны марскі шлях.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 341. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.