«Пралескі»
Тып часопіс
Выдавец Станіслаў Глякоўскі
Рэдактар Зоська Верас
Заснавана лістапад 1934
Спыненне публікацый жнівень 1939
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Пралескі» — ілюстраваны часопіс для дзяцей у Заходняй Беларусі. Выдаваўся ў лістападзе 1934 — жніўні 1939 гг. у Вільні на беларускай мове штомесяц. Першы рэдактар Зоська Верас, выдавец Станіслаў Глякоўскі. Меў на мэце пашырыць асвету на роднай мове, садзейнічаць росту нацыянальнай свядомасці маладога пакалення, маральна-этычнаму выхаванню. Асвятляў падзеі грамадскага жыцця ў Заходняй Беларусі, пытанні беларускай гісторыі. Друкаваў творы беларускіх класікаў, а таксама заходне-беларускіх аўтараў М. Машары, М. Васілька, А. Мілюця, Я. Пачопкі, І. Ялаўца. Выйшла 29 нумароў.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.