Пражскі метрапольны ўніверсітэт | |
---|---|
чэшск.: Metropolitní univerzita Praha | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Metropolitní univerzita Praha |
Міжнародная назва | англ.: Metropolitan University Prague |
Заснаваны | 2001 |
Тып | універсітэт |
Размяшчэнне | Прага |
Сайт | mup.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пражскі метрапольны ўніверсітэт (чэшск.: Metropolitní univerzita Praha) — чэшская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Празе.
Агульная характарыстыка
Установа была заснавана ў 2001 годзе і з’яўляецца адной з першых прыватных чэшскіх вышэйшых навучальных устаноў пасля 1989 года. 13 снежня 2007 года яна набыла статус універсітэта і змяніла сваю назву з Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання і міжнародных адносін на Пражскі метрапольны ўніверсітэт.
Універсітэт прапануе навучальныя праграмы бакалаўрскага, магістраскага і доктарскага ўзроўняў як на чэшскай, так і на англійскай мовах. Галоўная сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Празе, іншыя ўніверсітэцкія цэнтры таксама знаходзяцца ў Пльзені, Ліберцы і Градцу-Кралавым.
Структура
- Кафедра азіяцкіх навук
- Кафедра турызму
- Кафедра замежных моў
- Кафедра медыяў
- Кафедра міжнароднага гандлю
- Кафедра міжнародных адносін і еўрапейскіх даследаванняў
- Кафедра паліталогіі і англамоўных навук
- Кафедра правазнаўчых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання
- Інстытут фінансавага менеджменту
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пражскі метрапольны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.