Пражскі маніфест, эсперанта ( па эсп. - Manifesto de Prago гэта дэкларацыя руха за міжнародную мову эсперанта, прадстаўленая падчас LXXXI Сусветнага Кангрэса эсперанцістаў у 1996 годзе у Празе.
Уводзіны
У пачатку Пражскага маніфестападпісаўшыя яго:
- звяртаюцца да ўсіх урадаў, міжнародных арганізацый, усіх людзей добрай волі;
- абвяшчаюць аб сааёй рашымасці і далей дзейнічаць у адпаведнасці з выкладенымі ніжэй мэтамі;
- прапануюць кожнай араганізацыі і кожнаму чалавеку далучыцца да сваёй дзейнасці.
Далей яны ўказваюць на не страчаную больш за стагоддзе існавання мовы актуальнасць і значэнне эсперанта для сучаснага грамадства
Склад маніфеста
Маніфест утрымлівае семь прынцыпаў руха эсперантыстаў, якія лічацца «асновапалагаючымі для справядлівага і эфектыўнага наладжвання міжнародных моўных зносін». Яны спрыяюць вырашэнню сучасных моўных праблем, звяртаючы асблівую ўвагу на моўную дэмакратыю і захаванне моўнай разнастайнасці.
Моўная праблема | Вырашэнне яе пры дапамозе эсперанта | ||
---|---|---|---|
1. Дэмакратычнасць | |||
Сістэма зносін, якая даепастаянныя прывілегіі адным, але патрабуе ад іншых гады намаганняў для набыцця меньшых магчымасцяў, недэмакратычна ў сваёй аснове. | Эсперанта значна пераўзыходзіць усіх сваіх канкурэнтаў у сферы раўнапраўных міжнародных моўных зносін. | ||
2. Наднацыянальная адукацыя | |||
Кожная нацыянальная мова прывязаная да пэўнай культуры і народу (народам). | Вывучэнне эсперанта дае веды аб свеце без межаў, у якім кожная краіна ўяўляецца родным домам. | ||
3. Педагагічная эфектыўнасць | |||
Толькі невялікі працэнт з вывучаючых замежную мову авалодвае ёй. | Поўнае авалодванне эсперанта магчыма нават пры самастойным вывучэнні. | ||
4. Шматмоўе | |||
Грамадства эсперантыстаў з'яўляецца адным з нешматлікіх сусветных грамадставў, усе члены якога без выключэння двухмоўны ці шматмоўны. | |||
5. Моўныя правы | |||
Нераўнапраўнае распаўсюджванне ўлады паміж мовамі - крыніца пастаяннага моўнага ціску і непасрэлнагамоўнага прыгнёту для большасці насельніцтва планеты. | У асяроддзі эсперантыстаў, дзякуючы ўзаемнаму імкненню да кампрамісу, ствараецца прэцэдэнт для развіцця і вывучэння альтэрнатыўных спосабаў пераадолення моўнай няроўнасці і вырашэння моўных канфліктаў. | ||
6. Разнамоўе | |||
Урады розных краін схільны разглядаць разнамоўе як перашкоду зносінам і развіццю. | Для грамадства эсперантыстаў разнамоўе з'яўляецаа пастаяннай і неад'емнай крыніцай багацця. | ||
7. Асвабаджэнне чалавека | |||
Кожная з моў вызваляе і знявольвае ваіх носьбітаў, даючы ім магчымасць мець зносіны паміж сабой і шкодзячы зносінам з іншамоўнымі. | Эсперанта з'яўляецца праектам, які дазваляе кожнаму прыняць асабісты ўдзел у чалавечым грамадстве, заховаючы моцныя сувязі са сваімі культурнымі і моўнымі каранямі, але не абмяжоўваючыся імі. | ||
Гл. таксама
Спасылкі
- Пражскі маніфест на сайце сусветнай асацыяцыі эсперанта Архівавана 6 жніўня 2011.
- Пражскі маніфест Архівавана 14 лістапада 2007.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.